wd wp Пошук:

Кастусь Кірэенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кірэенка. Кастусь Кірэенка (Канстанцін Ціханавіч), (12 снежня 1918, в. Гайшын, Слаўгарадскі раён — 15 верасня 1988) — беларускі паэт , перакладчык, журналіст і рэдактар .

Біяграфія

Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут у 1940 годзе. Пасля некалькіх месяцаў працы ў школе быў прызваны ў Савецкую Армію. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — вежавы стралок танка, потым карэспандэнт армейскай газеты на Заходнім і 2-м Беларускім франтах. Пасля дэмабілізацыі працаваў у часопісах «Беларусь» (1945—1962), галоўным рэдактарам часопісаў «Бярозка» (1962—1972) і «Полымя» (1972—1986). У 1980—1984 гадах з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Творчасць

Друкаваўся з 1939 года. Аўтар зборнікаў паэзіі «Ранак ідзе» (1945), «Пасля навальніцы» (1947), «Мая рэспубліка» (1949), «Маякі» (1952), «Родны свет» (1952), «Любоў і дружба» (1955), «Светлая хваля» (1959), «Антонавы грахі» (вершаваныя фельетоны, 1960), «Слаўся, юнацтва» (1961), «Вернасць» (1961), «Смага» (1962), «Жывыя ідуць наперад» (1964), «Цёплая радуга» (1966), «Кніга ста песень» (1971), «Слухайце ластавак» (1974), «Сіні вырай» (1976), «Вёсны веснаваць» (1979), «Дэкрэтам сэрца» (1983), «Калыска вятроў» (1985), «Надзея» (1985). Для дзяцей выйшлі паэма «Алёнчына школа» (1951), кніжкі вершаў «Зялёнае рэха» (1953), «Вясна-красна» (1956), «Сад піянерскі» (1960), «Урачыстая песня» (1965), «Прысяга» (1969), вершаў і паэм «Размова з капітанамі» (1987). У 1969 і 1978 гадах выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1986—1988 гг. — Збор твораў у 3 тамах.

Выдаў кнігі аповесцей і апавяданняў для дзяцей «Сум і радасць дзеда Рэпкі» (1967), «Ручаіны шукаюць ракі» (1967), «Алесева кніжка» (1972), «Вандроўнае шчасце: Рыбацкая паэма» (1977), кнігі публіцыстыкі «Амерыка здалёку і зблізку» (1971) і «Заўсёды з Радзімай» (успаміны, эсэ, нататкі, 1980).

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы У. Маякоўскага, М. Ісакоўскага, Я. Смелякова, А. Пракоф’ева(руск.) бел., Я. Райніса, М. Рыльскага(руск.) бел., У. Сасюры, С. Алейніка(руск.) бел., М. Бажана, П. Тычыны(руск.) бел., М. Нагнібеды(руск.) бел., Ц. Масенкі(укр.) бел. і інш. У яго перакладзе выйшлі асобнымі выданнямі зборнікі апавяданняў В. Біянкі(руск.) бел. «Хто чым спявае» (1954), Л. Падвойскага «З Леніным у аўтамабілі» (1971), аповесць Л. Смілянскага(укр.) бел. «Сашко» (1959), зборнік вершаў Я. Шпорты(укр.) бел. «Явар» (1976), раманы Ё. Дарваша(венг.) бел. «П’яны дождж» (1975), І. Друцэ(руск.) бел. «Цяжар нашай дабрыні» (1977), К. Шавялёвай «Аляксандраўскі сад» (1979).

Прызнанне

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 19 сакавіка 2022.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (47):
Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Нарадзіліся ў 1918 годзе
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з украінскай
Журналісты паводле алфавіта
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Рэдактары СССР
Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
Асобы
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Перакладчыкі Беларусі
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі 15 верасня
Памерлі ў Мінску
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Паэты СССР
Паэты паводле алфавіта
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Перакладчыкі паводле алфавіта
Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Члены КПСС
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову
Перакладчыкі СССР
Рэдактары паводле алфавіта
Рэдактары Беларусі
Нарадзіліся 12 снежня
Супрацоўнікі часопіса «Бярозка»
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Супрацоўнікі часопіса «Беларусь»
Паэты Беларусі
Беларускамоўныя паэты
Нарадзіліся ў Гайшыне
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Памерлі ў 1988 годзе
Пісьменнікі паводле алфавіта
Журналісты Беларусі
Журналісты СССР
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»