Ліпля́ны[1] (трансліт.: Lipliany, руск.: Липляны) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Лельчыцкага сельсавета. Аўтадарогамі злучана з Лельчыцамі і Мазыром.
Айконім Ліпляны мае некалькі тлумачэнняў. Існуе меркаванне, што найменне племені ліпяне (ліплане) ёсць сэнс супаставіць з геаграфічнымі назвамі Ліпяні (в. Мінскага раёна), Ліплянск (в. Сенненскага раёна), Ліпляні (в. Глыбоцкага раёна). В. А. Жучкевіч лічыць, што ў аснове айконіма Ліпляны назва драўніннай пароды — ліпы.
Уяўляецца больш верагодным, што паходжанне назвы Ліпляны звязана з радовішчам гліны і яе выкарыстаннем — з гліны ляпілі ганчарныя вырабы.
Артыкул трэба цалкам перапісаць. На старонцы размоў могуць быць тлумачэнні. |
Выяўленае археолагамі паселішчы сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў.
44 каровы, 66 авечак, 37 свіней; 31 валоку 10 моргаў ворнай зямлі.