wd wp Пошук:

Алег Георгіевіч Слука

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Слука. Алег Георгіевіч Слука (нар. 12 ліпеня 1941, вёска Лабковіца, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі гісторык, журналіст, дзяржаўны дзеяч. Доктар гістарычных навук (1986), прафесар (1989).

Біяграфія

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1968) і аспірантуру пры ім. Працаваў на факультэце журналістыкі БДУ з 1971 года. Кандыдацкую (1971) і доктарскую (1986) дысертацыі па гісторыі. Прафесар (1990).

У 1986—1995 гадах дэкан факультэта журналістыкі БДУ. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1995—1997). Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь (1997—2001). Рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута (2002—2004). З 2004 года прафесар кафедры гісторыі журналістыкі і літаратуры факультэт журналістыкі БДУ.

Даследуе пытанні гісторыі, тэорыі і практыкі сродкаў інфармацыі, тэорыі ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці.

Аўтар прац «Голас рэвалюцыйнай моладзі» (1978), «Слова ў камсамольскім страі» (1980), «Камсамольскі радок»(1984), «Мадэль устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь» (1999, вучэбнага дапаможніка «Беларуская журналістыка» (ч.1, 2000), манаграфіі «Нацыянальная ідэя» (2001)

Узнагароды і званні

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980) і Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь (1994). Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1982), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2001); званне «Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў» (1996).

Узнагароджаны ганаровымі знакамі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2001) і «Выдатнік друку Рэспублікі Беларусь» (2006).

Навуковыя працы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выдатнікі друку Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выкладчыкі факультэта журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Намеснікі міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асіповіцкім раёне
Катэгорыя·Дэканы факультэта журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Рэктары Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў