wd wp Пошук:

Ліля Карастаянава

Ліля Карастаянава (30 мая 1917, горад Лом, Балгарыя6 лютага 1943, вёска Будзішча, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць, БССР) — савецкая журналістка балгарскага паходжання. Атрымала вядомасць як удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1917 годзе ў Балгарыі ў сям’і прыхільнікаў камуністычнай ідэалогіі. У 1923 годзе бацькі Лілі прымаюць актыўны ўдзел у Вераснёўскім паўстанні, пасля якога сям’я апынулася ў зняволенні. У канцы 1923 года бацька Лілі быў прыгавораны да пакарання смерцю і растраляны ў Ломе[1].

У 1927 годзе савецкія дыпламаты вывезлі Лілю разам з маці і сястрой Аленай у СССР па праграме спасення дзяцей камуністаў краін Захаду, якія загінулі. Пазней маці зноў накіравалася ў Еўропу, а Ліля з сястрой засталіся ў СССР[1]. Ліля жыла ў Маскве, у сям’і вядомага грамадскага дзеяча Е. М. Яраслаўскага. У 1938 годзе яна пачала працаваць журналістам у газеце Камсамольская праўда. Пазней пабралася шлюбам і нарадзіла сына.

Пасля пачатку вайны у 1941 годзе муж Лілі быў мабілізаваны, а сына разам з дзіцячым садком накіравалі ў эвакуацыю ў Сібір. Сама Ліля працавала ў Волагдзе ў рэдакцыі газеты «Усё для горада Леніна!» (Волагда з’яўлялася асноўным транзітна-размеркавальным пунктам эвакуацыі людзей з блакаднага Ленінграда.

Летам 1942 года Карастаянава вяртаецца ў Маскву на ранейшае месца працы ў «Камсамольскай праўдзе». Неўзабаве яна атрымлівае вестку аб гібелі мужа на фронце, і пасля адпаведнай падрыхтоўкі ў складзе арганізатарскай групы НКУС накіроўваецца за лінію фронту ў партызанскі атрад (пазней злучэнне) А. Ф. Фёдарава. У складзе атрада удзельнічала ў мностве дыверсій на тэрыторыі Бранскай і Гомельскай абласцей, працавала ў рэдакцыі падпольнай газеты «Балшавік».

Забіта 6 студзеня 1943 года падчас бою з нямецкімі войскамі каля вёскі Будзішча. Была пахаваная ў брацкай магіле ў Чачэрску. Была пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені[2], медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені і балгарскім ордэнам «Народна свабода» I ступені[1].

Памяць

Анатацыйная дошка на вуліцы Карастаянавай у Бярдзічаве

Зноскі

  1. 1 2 3 Военный корреспондент Лилия Карастоянова(руск.)  . Праверана 17 верасня 2017.
  2. КАРАСТОЯНОВА Лилия Александровна | Will-remember.ru(нявызн.) (недаступная спасылка). will-remember.ru. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2017. Праверана 8 ліпеня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балгарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Памерлі 6 лютага
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Чачэрскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе