wd wp Пошук:

Аляксей Фёдаравіч Фёдараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фёдараў.

Аляксей Фёдаравіч Фёдараў (30 сакавіка 19019 верасня 1989) — удзельнік Грамадзянскай вайны, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Украіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, камандзір Чарнігаўскага, пазней Чарнігаўска-Валынскага партызанскіх злучэнняў, генерал-маёр. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1942[1], 1944[2]). З верасня 1941 года 1-ы сакратар Чарнігаўскага, з 1943 г. Валынскага падпольных абкамаў КП(б)У.

Біяграфія

Нарадзіўся ў станіцы Лоцманская Каменка (зараз у межах Кіева). У 1920 годзе добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Прымаў удзел у Грамадзянскай вайне. З 1924 г. працаваў на будаўніцтве чыгункі. У 1932 годзе скончыў Чарнігаўскі будаўнічы тэхнікум. У 1932—1938 гг. на прафсаюзнай і партыйнай рабоце, з 1938 года – 1-ы сакратар Чарнігаўскага абласнога камітэта КП(б) Украіны. З верасня 1941 года 1-ы сакратар падпольнага абкама, начальнік штаба партызанскага руху, камандзір злучэння партызанскіх атрадаў Чарнігаўскай вобласці. У сакавіку 1943 года па загаду Украінскага штаба партызанскага руху злучэнне атрадаў Чарнігаўскай вобласці было перафарміравана ў два злучэнні. Камандзірам 1-га злучэння стаў А. Ф. Фёдараў. У красавіку 1943 г. яму было прысвоена званне генерал-маёр.

У канцы сакавіка 1944 года Чарнігаўска-Валынскае партызанскае злучэнне сустрэлася з часткамі Чырвонай Арміі і было расфарміравана. У красавіку 1944 года А. Ф. Фёдараў на кіруючых партыйных пасадах — 1-ы сакратар Херсонскага, з 1950 г. — Ізмаільскага, з 1952 г. — Жытомірскага абкомаў Кампартыі Украіны. У 1950 г. вучыўся на курсах Акадэміі грамадскіх навук пры Цэнтральным камітэце. У 1957—1979 гг. міністр сацыяльнага забеспячэння УССР, з 1979 г. на кіруючай грамадска-палітычнай рабоце.

Член прэзідыума Савецкага камітэта ветэранаў вайны(руск.) бел., старшыня камісіі па справах былых партызан Вялікай Айчыннай вайны пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета УССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета УССР 1—7-га скліканняў, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1—11-га скліканняў.

Жыў у Кіеве. Памёр 9 верасня 1989 года. Пахаваны могілках у Кіеве.

Аўтар кніг «Падпольны абком дзейнічае» (1949), «Апошняя зіма» (1965).

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза т. т. Ковпаку С. А., Копенкину И. И., Сабурову А. Н., Фёдорову А. Ф., особо отличившимся в партизанской борьбе в тылу против немецких захватчиков» от 18 мая 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 5 июня (№ 20 (179)). — С. 1.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О награждении Героев Советского Союза Ковпака Сидора Артемьевича и Фёдорова Алексея Фёдоровича второй медалью «Золотая звезда»» от 4 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 13 января (№ 2 (262)). — С. 1

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (47):
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Нарадзіліся ў 1901 годзе
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 2-га склікання
Генерал-маёры СССР
Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 5-га склікання
Кавалеры ордэна Суворава I ступені
Нарадзіліся 30 сакавіка
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 1-га склікання
Кавалеры ордэна Леніна
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Ганаровыя грамадзяне Чарнігава
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5 склікання
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 3-га склікання
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Памерлі ў Кіеве
Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
Асобы
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
Памерлі 9 верасня
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Міністры Украіны
Героі Савецкага Саюза
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў 1989 годзе
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6 склікання
Пахаваныя на Байкавых могілках
Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 4-га склікання
Двойчы Героі Савецкага Саюза
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 6-га склікання