wd wp Пошук:

Каземат

Каземат (фр.: casemate ад італ.: casamatta «пакой з тоўстымі сценамі») — памяшканне ў закрытых фартыфікацыйных збудаваннях, што абараняе людзей ад ўздзеяння агнявых сродкаў праціўніка.

Таксама: У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. на ваенных караблях казематам называлі браніраванае закрытае памяшканне для ўстаноўкі гармат і захоўвання боепрыпасаў. У 20 ст. казематы выйшлі з ужытку на ваенных караблях.

Фартыфікацыйныя казематы падзяляюцца на баявыя, назіральныя, жылыя, снарадныя і інш. Сучасныя фартыфікацыйныя збудаванні, якія маюць казематы, называюцца казематаванымі (руск.: казематированные).

Першыя абарончыя казематы з’явіліся ў 16 ст., найбольш распаўсюдзіліся ў канцы 18 — пач. 19 ст.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Фартыфікацыя