wd wp Пошук:

Лявон Тарасевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тарасевіч.

Лявон (Лёнік) Тарасевіч (польск.: Leon Tarasewicz; нарадзіўся 14 сакавіка 1957, вёска Валілы, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводства, Польшча) — польскі мастак беларускага паходжання, прафесар пластычных мастацтваў (2011)[1].

Біяграфія

Скончыў Пластычны ліцэй у Супраслі, а ў 1984 годзе аддзяленне жывапісу ў Акадэміі мастацтваў у Варшаве. Дыпломную працу выканаў пад кіраўніцтвам Тадэвуша Дамініка.

З 1996 года вядзе ў Акадэміі заняткі па жывапісе. Падкрэслівае сваё беларускае паходжанне і бярэ актыўны ўдзел у жыцці беларускай дыяспары ў Польшчы. Адзін з заснавальнікаў штогадовага беларускага фестывалю «Басовішча». Супрацоўнічае з Варшаўскай галерэяй Фоксаль, Пазнаньскай галерэяй Эго, а таксама з Любельскай галерэяй Белая. Неаднаразова ўдзельнічаў у мастацкіх выставах у Беларусі (IN-FORMATION 95 і іншыя).

З’яўляецца таксама знаным аматарам птушак. Гадуе дэкаратыўных курэй (з’яўляецца суаўтарам кніжкі пра іх), галубоў і фазанаў.

Даводзіцца родным дзядзькам па кудзелі польскаму пісьменніку Ігнату Карповічу[2].

Узнагароды

Атрымаў пашпарт газеты «Polityka» ў 2000, узнагароду імя Яна Цыбіса (таксама ў 2000) і ўзнагароду Фундацыі Зоф’і і Ежага Навасельскіх.

У 2007 годзе Тарасевіч атрымаў Вялікую ўзнагароду Фонда культуры за 2006 год «за істотны ўнёсак у класічны жывапіс і мастацтва ўвогуле» (польск.: za konsekwentne rzucanie wyzwania zarówno tradycyjnemu rozumieniu malarstwa, jak i wszelkim konwencjom rozumienia sztuki).

17 студзеня 2011 года «за выбітны ўнёсак у нацыянальную культуру Польшчы, за дасягненні ў галіне мастацкай творчасці і выкладчыцкай дзейнасці» атрымаў Крыж кавалерскі ордэна Адраджэння Польшчы[3] (у частцы беларускамоўных крыніцаў назва перакладзена як «Рыцарскі Крыж ордэна Адраджэння Польшчы»[4]).

У апублікаваным рэйтынгу 2008 года найдаражэйшых польскіх мастакоў на аўкцыёнах у Польшчы Тарасевіч займаў 10 пазіцыю: за яго карціну, створаную ў 1985 годзе, калекцыянер заплаціў 150 000 злотых[5] (каля 45 000 еўра). Карціна не мае назвы і была створаная пад уражаннем камяністага марскога ўзбярэжжа ў шведскім мястэчку Варненас, куды Тарасевіч быў запрошаны на пленэр улетку 1985 года. У спісе найдаражэйшых польскіх мастакоў на замежных аўкцыёнах Тарасевіч таксама займае 10 месца з 44 100 долараў ЗША за яго карціну алеем, створаную ў 1991 годзе[6].

У 2017 стаў лаўрэатам прэміі імя Ежы Гедройця (заснаванай рэдакцыяй газеты «Rzeczpospolita») «за нястомную працу на агульнае дабро, за культываванне памяці пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, вялікі ўклад у прасоўванне Польшчы ў свеце як дзяржавы многіх народаў, культур і рэлігій»[7].

8 лютага 2018 года Лявон Тарасевіч атрымаў у Варшаве прэстыжную польскую прэмію імя Аляксандра Гейштара(польск.) бел.. Паводле прэідэнта Польшчы Анджэя Дуды, мастак быў узнагароджаны за «адчуванне кантэксту часу і месца ў спалучэнні са сцверджаннем беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці»[8].

22 чэрвеня 2022 года Лявон Тарасевіч атрымаў ганаровае званне доктара honoris causa Беластоцкага ўніверсітэта[9].

Зноскі

  1. Архіўная копія(польск.)  (недаступная спасылка). prezydent.pl (1 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2012. Праверана 18 кастрычніка 2011.
  2. Суседзі палявалі на суседзяў. Выходзіць вусьцішная кніга пра падзеі на Беласточчыне падчас Другой усясьветнай вайны // svaboda.org
  3. Архіўная копія(польск.)  (недаступная спасылка). prezydent.pl (17 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2014. Праверана 18 кастрычніка 2011.
  4. Беларускі мастак атрымаў Рыцарскі Крыж ордэна Адраджэння Польшчы (нявызн.). Актуаліі. Budzma.org (18 студзеня 2011). Праверана 20 студзеня 2011.
  5. DA Rempex, Warszawa — aukcja sztuki współczesnej // Sztuka.pl (польск.)
  6. Wystawa prac Leona Tarasewicza // Kultura, Wirtualna Polska (польск.)
  7. Poznaliśmy laureatów Nagrody im. Jerzego Giedroycia rp.pl (польск.)
  8. dzieje.pl, svaboda.org
  9. https://www.racyja.com/repartaz-rr/chatsvyortaya-mara-prafesara-lyavona-tar/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве
Катэгорыя·Ганаровыя дактары ўніверсітэтаў Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка