wd wp Пошук:

Любанскае вадасховішча

Лю́банскае — вадасховішча ў Беларусі, у Любанскім і Старадарожскім раёнах Мінскай вобласці на рацэ Арэса, 7 км у напрамку на поўнач ад горада Любань. Створана ў 1966 г. на месцы балотнага масіву ў мэтах рэгулявання рачнога сцёку і жыўлення вадой сажалак рыбакамбіната «Любань».

Плошча воднай паверхні 22 км². Даўжыня 11,8 км, найбольшая шырыня 4,2 км. Даўжыня берагавой лініі 38 км. Найбольшая глыбіня 6,3 м. Аб′ём вады 39,5 млн м³. Плошча вадазбору 850 км². Катлавіна вадасховішча — затоплены балотны масіў. Выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія звілістая. Больш за 20 % берагоў вадасховішча — дамбы абвалавання. На левым беразе ў ніжняй частцы вадасховішча 2 мелкаводныя залівы. На вадасховішчы 5 астравоў агульнай плошчай 0,5 км². Дно выслана торфам, ілам, пяском. Сярэднегадавыя ваганні ўзроўню вады каля 80 см. Сярэдні шматгадовы сцёк 142 млн м³. Зарастае каля 20 % плошчы вадасховішча. На паўднёвым усходзе ўпадае ручай Ёхна.

У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, карась, карп, амур белы, плотка, гусцяра, лінь і інш.[1]

Каля вадасховішча паляўніча-рыбалоўныя базы «Любань» і «Дзікае возера»[1].

Зноскі

  1. 1 2 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 33, 52. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вадасховішчы Старадарожскага раёна
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вадасховішчы Любанскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Басейн Пцічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты