wd wp Пошук:

Арэса

Арэса, Раса — рака ў Мінскай і Гомельскай абласцях, правы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці). Даўжыня 128 км. Вадазбор 3620 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 16,7 м³/с. Агульнае падзенне ракі 32,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,26 .

Асноўныя прытокі

Справа: Асвіца, канава Дабрынка, Таліца, Шыпілавіцкі канал. Злева: Солан, Нешчанка, магістральны канал Чабускі, магістральны Слаўкавіцка-Ямінскі канал, Парк.

Агульнае

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Ляўкі Старадарожскага раёна, цячэ ў Любанскім і Акцябрскім раёнах па Цэнтральнабярэзінскай раўніне, ніжняе цячэнне ў Прыпяцкім Палессі. Рака атрымала шырокую вядомасць пасля апублікавання паэмы Я. Купалы «Над ракой Арэсай».

Жыўленне ракі мяшанае, пераважна снегавое. Рэльеф вадазбору у паўночнай частцы слабаўзгорысты ў спалучэнні з раўнінным, на поўдні — плоскі. Веснавое разводдзе пачынаецца ў 2-й дэкадзе сакавіка і доўжыцца 40—80 сутак, затапляе вялікія прасторы, у т.л. асушаных балот. Максімальны расход вады каля в. Андрэеўка (за 12 км ад вусця) адзначаны ў 1931—301 м³/с, найменшы — у 1927 каля в. Андрэеўка (2,14 м³/с). Летне-асенняя межань доўжыцца каля 5 месяцаў. Рака замярзае ў 2-й палове снежня, крыгалом — у 2-й дэкадзе сакавіка. У верхнім цячэнні, за 7 км на поўнач ад г. Любань, створана Любанскае вадасховішча, якое ўваходзіць у Арэскую меліярацыйную сістэму і аказвае істотны ўплыў на гідралагічны рэжым Арэсы, бо затрымлівае веснавыя воды (65 млн м³).

Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі шырынёй 0,3—1 км. Пойма пераважна двухбаковая, ніжэй вёскі Падарэссе яе шырыня 0,1—1 км.

Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, шырыня яго ад 5—10 м у вярхоўі да 30—35 м у ніжнім цячэнні. У басейне Арэсы возера Вячэра.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Рэкі Акцябрскага раёна
Рэкі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Рэкі Любанскага раёна
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Прытокі Пцічы
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Рэкі Старадарожскага раёна