wd wp Пошук:

Луі Клод Дакен

Луі Клод Дакен (фр.: Louis-Claude Daquin, 4 ліпеня 1694, Парыж — 15 чэрвеня 1772, там жа) — французскі кампазітар, арганіст і клавесініст.

Біяграфія

Дакен быў яўрэйскага паходжання і нашчадкам Франсуа Рабле па маці. Яго стрыечны дзед выкладаў старажытнаяўрэйскую мову ў Калеж дэ Франс. Дакен рана выявіў музычныя здольнасці. У шасцігадовым узросце граў на клавесіне перад Людовікам XIV. Хроснай маці Дакена была знакамітая клавесіністка Элізабет Жаке дэ ла Гер.

З 1715 года служыў арганістам у цэрквах. У 1727 годзе Дакен атрымаў месца арганіста ў царкве Сен-Поль у выніку спаборніцтва, перайграўшы свайго саперніка Ж.-Ф. Рамо. З 1739 года — арганіст каралеўскай капэлы, а з 1755 года — у Саборы Парыжскай Божай Маці ў Парыжы.

Аўтар п’ес для клавесіна (п’еса «Зязюля» захавалася ў рэпертуары сучасных піяністаў), алеэляў для аргана, клавесіна і іншых інструментаў. Многія вакальныя і інструментальныя сачыненні Дакена страчаны (напрыклад, кантата «Ружа»). Творы Дакена напісаны пераважна ў стылі ракако, ім уласцівыя вытанчанасць, галантнасць, сентыментальнасць. У сваіх лепшых творах Дакен апярэджвае жанравую выяўленчасць і лірычны псіхалагізм класікаў XVIII стагоддзя.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Louis-Claude Daquin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Дакен Луи Клод // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1772 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі 15 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1694 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня