wd wp Пошук:

Луіс Персінджэр

Луіс Персінджэр (англ.: Louis Persinger; 11 лютага 1887, Рочэстэр, штат Ілінойс — 31 снежня 1966, Нью-Ёрк) — амерыканскі скрыпач, піяніст і музычны педагог.

Персінджэр пачаў займацца ў Каларада і першыя яго публічныя выступленні былі ва ўзросце 12 гадоў. Скончыў Лейпцыгскую кансерваторыю (клас Ганса Бекера), затым вучыўся ў Эжэна Ізаі. У 1907 годзе стаў першым канцэртмайстрам новастворанага Блютнер-аркестра, затым граў у Берлінскім філарманічным аркестры, у аркестры Брусельскай оперы. З 1915 года канцэртмайстар і памочнік дырыжора Сімфанічнага аркестра Сан-Францыска. З 1930 г. у Нью-Ёрку, дзе змяніў Леапольда Аўэра на пасадзе прафесара Джульярдскай школы.

Сярод вучняў Персінджэра, перш за ўсё, Іегудзі Менухін, для якога ён быў першым настаўнікам. У Персінджэра вучыліся таксама Рычы Руджэра, Берл Сенофскі, Айзек Стэрн і іншыя.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #134841808 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #134841808 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Сангамон
Катэгорыя·Памерлі 31 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскай вышэйшай школы музыкі і тэатра