wd wp Пошук:

Лудчыцы

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лудчыцы (значэнні).

Лу́дчыцы[1] (трансліт.: Ludčycy, руск.: Лудчицы) — аграгарадок у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лудчыцкага сельсавета.

Знаходзіцца за 10 км у напрамку на поўдзень ад горада Быхаў, за 54 км ад Магілёва[2], каля аўтамабільнай дарогі Р97[3].

Гісторыя

Тэрыторыя каля вёскі была заселена 13—12,7 тысяч гадоў таму назад, аб чым сведчаць стаянкі грэнскай культуры[4].

Вядомы з сярэдзіны XVI стагоддзя як сяло Лугчычы ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З канца XVI стагоддзя ў складзе маёнтка Новы Быхаў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ўвайшла ў склад Старабыхаўскага павета Магілёўскай губерні.

У 1897 годзе ў сяле працавала школа, 2 ветраныя млыны, хлебазапасны магазін, карчма, царква. Пры вёсцы існаваў фальварак (49 жыхароў). У пачатку XX стагоддзя працавалі вінакурны завод, царкоўна-прыходская школа (з 1900 года).

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Лудчыцкага сельсавета. У 1925 годзе створана працоўная школа 1-й ступені. У 1933 годзе створаны калгас «Іскра».

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 годзе савецкія партызаны Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы разграмілі ў Лудчыцах нямецкі гарнізон. У чэрвені 1944 года нямецкія акупацыйныя ўлады спалілі 213 двароў, знішчылі 40 жыхароў.

Насельніцтва

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. 1 2 3 БелЭн, 1999
  3. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  4. Капыцін, В. Ф. Лудчыцы // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — С. 25—26. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  5. 1 2 3 ЭГБ, 1997

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Быхаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Лудчыцкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Аграгарадкі Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лудчыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак