wd wp Пошук:

Лотва

Ло́тва[1] (трансліт.: Lotva, руск.: Лотва) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.

Знаходзіцца за 12 км у напрамку на поўнач ад горада Мядзел, за 152 км ад Мінска[2], на аўтадарозе Р27, каля возера Лотвіны[3].

Гісторыя

На 1 студзеня 1997 года вёска налічвала 95 двароў і 292 жыхароў. У 1999 годзе ў вёсцы 288 жыхароў у 91 двары[2].

Да 29 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Лацвянскага сельсавета[4].

Інфраструктура

У вёсцы размяшчаюцца будынкі выканкаму сельсавета і праўлення калгаса. Таксама тут знаходзяцца аддзяленні сувязі, ашчаднага банка, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, фельчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа, крама, Дом культуры, рамонтная майстэрня, жывёлагадоўчая ферма.

Ушанаванне памяці

Каля будынку школы ў 1965 годзе быў усталяваны абеліск на ўшанаванне памяць 18 землякоў, што загінулі ў баях падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 19411945 гадах.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 350. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).
  3. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 29.09.2006 N 245 «Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района» (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мядзельскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна