wd wp Пошук:

Лацвянскі сельсавет

Лацвя́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лотва.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Лотвінскі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 18 студзеня 2002 года ўдакладнена назва сельсавета — Лацвянскі. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мядзельскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: Воргі, Гарані, Кабайлы, Кямсы, Лапосі, Лотва, Маўчанкі, Маўчаны, Мікіткі, Міхалі, Пярэградзь, Радзькі, Ражкі, Расохі, Садоўшчына, Селькава, Цімошкаўшчына, Чалеі, Чарняты і Шалкоўшчына.

Зноскі

  1. Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245 Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пастаўскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе