wd wp Пошук:

Лотаць

Лотаць[3][4] (Cáltha) — невялікі род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травы з тоўстым, уверсе галінастым сцяблом. Лісце суцэльнае, сэрца- або ныркападобнае, чаргаванае. Кветкі жоўтыя ці белыя з простым калякветнікам. Плод — шматлістоўка.

Арэал

Лотаць балотная (Caltha palustris). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Налічваецца каля 90[4] відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы і Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца толькі 1 від — лотаць балотная (Caltha palustris)[5]; трапляецца на забалочаных лугах, у алешніках, вадзе.

Значэнне

Некаторыя віды ядавітыя. Лекавыя, фітанцыдныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 БелЭн, 1999
  5. Растения Беларуси

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лотаць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта