wd wp Пошук:

Леў Аляксандравіч Зянкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зянкевіч.

Леў Аляксандравіч Зянке́віч[3] (руск.: Лев Александрович Зенкевич; 16 чэрвеня 1889 — 20 чэрвеня 1970) — савецкі вучоны ў галіне акіяналогіі і гідрабіялогіі, доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік Акадэміі навук СССР (1968).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Цароў Цароўскага павета Астраханскай губерні (зараз сяло ў Валгаградскай вобласці Расіі). Вучыўся ў Цвярской, потым у Арэнбургскай гімназіі. Паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, у 1911 годзе быў адлічаны за антыўрадавую дзейнасць і высланы ў Тулу, але скончыў яго экстэрнам у 1912 годзе і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт. Універсітэт скончыў у 1916 годзе і быў пакінуты ў ім на кафедры заалогіі для падрыхтоўкі к прафесарскаму званню. У 1917—1925 гадах асістэнт, з 1925 года — прыват-дацэнт, з 1931 года — загадчык наноў утворанай кафедры заалогіі беспазваночных. У 1935 годзе абараніў дысертацыю на ступень доктара біялагічных навук і атрымаў званне прафесара. Адначасова за працай у Маскоўскім універсітэце, па запрашэнню ўзначальваў кафедру заалогіі беспазваночных Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1936—1947 гадах. З 1946 года з перапынкамі працаваў у Інстытуце акіяналогіі Акадэміі навук СССР, дзе ўзначальваў Лабараторыю бентасу.

Памёр Л. А. Зянкевіч 20 чэрвеня 1970 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар навуковых прац па акіяналогіі і гідрабіялогіі. У шэраг навуковых інтарэсаў Л. А. Зянкевіча ўваходзілі пытанні марфалогіі, анатоміі, сістэматыкі і экалогіі водных арганізмаў, бяіцэналогіі і прадукцыйнасці марской фаўны і флоры, яе колькаснага размеркавання і біягеаграфіі, паходжання і старажытнасці глыбакаводнай фаўны, выкарыстання біялагічных і мінеральных рэсурсаў мораў і акіянаў . Шэраг прац прысвечаны развіццю ўяўлення аб біялагічнай структуры акіяна і аб акіянічных біяцэнозах і экасістэмах, прагнозам гаспадарчага выкарыстання і развіцця рыбнага промыслу ў батыяльнай зоне акіяна, марыкультуры і інш.

Прымаў удзел у стварэнні Косінскай біялагічнай станцыі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1918—1919 гадах, будаўніцтве першага даследчага судна «Персей», Плывучага марскога інстытута з 1919 года (займаў пасаду намесніка яго дырэктара ў 1921—1932 гадах і загадваў гідрабіялагічнай лабараторыяй). Узначальваў экспедыцыі і прымаў удзел у іх на суднах «Персей», «Малыгін», «Віцязь», «Акадэмік Курчатаў». У 1949—1952 гадах узначальваў Комплексную акіянаграфічную экспедыцыю Інстытута акіяналогіі па даследаванню далёкаўсходніх мораў.

У час працы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пад кіраўніцтвам Л. А. Зянкевіча закладзены асновы комплекснага даследавання вадаёмаў на тэрыторыі БССР, падрыхтоўкі навуковых кадраў па гідрабіялогіі ў аспірантуры. У 1946 годзе па яго ініцыятыве была створана Нарачанская біялагічная станцыя[3].

У 1951—1970 гадах займаў пасаду старшыні Акіянаграфічнай камісіі пры Прэзідыуме Акадэміі навук СССР, у 1954—1970 гадах — прэзідэнт Усесаюзнага акіянаграфічнага таварыства, у 1950—1970 гадах — віцэ-прэзідэнт Маскоўскага таварыства даследчыкаў прыроды[4]. З 1957 года займаў пасаду акадэміка-сакратара Аддзялення акіянаграфіі, фізікі атмасферы і геаграфіі Акадэміі навук СССР. У 1960—1970 гадах быў галоўным рэдактарам створанага па яго ініцыятыве часопіса «Акіяналогія». Таксама ўваходзіў у склад рэдакцыйных калегій шэрагу савецкіх і замежных навуковых часопісаў і навуковых выданняў. Займаў ў пасаду галоўнага рэдактара шматтомнага выдання «Жизнь животных» (1968—1971)[4].

Сярод апублікаваных прац:

Узнагароды і прэміі

Членства ў навуковых установах

Памяць

Мастацкі канверт Пошты СССР, прысвечаны Л. А. Зянкевічу

У гонар вучонага Пошта СССР у 1989 годзе выпусціла маркіраваны мастацкі канверт. Яго імем названы вал у Ціхім акіяне, адкрыты ў 1953 годзе ў час экспедыцыі на навукова-даследчым судне «Віцязь»[5].

Зноскі

  1. Зенкевич Лев Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Зенкевич Лев Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  3. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. 1 2 Зенкевич Лев Александрович (руск.)  // Сайт біялагічнага факультэта БДУ
  5. Алехина Г. Н., Ушакова М. Г., Агапова Г. В. Имена ученых и научных судов Института океанологии на карте Мирового океана // Природа. — 2016. — № 8. — С. 6—14. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Аўтары заалагічных таксонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валгаградскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Супрацоўнікі Расійскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Акіянолагі
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астраханскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Памерлі 20 чэрвеня
Катэгорыя·Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі гімназій Расійскай імперыі
Катэгорыя·Гідрабіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі біялагічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Гідрабіёлагі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў