wd wp Пошук:

Нарачанская біялагічная станцыя імя Г. Г. Вінберга

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Нарачанская біялагічная станцыя імя Г. Г. Вiнберга — вучэбна-навуковы цэнтр біялагічнага факультэта БДУ.

Гісторыя

Нарачанская біялагічная станцыя (НБС) створана ў 1947 годзе па ініцыятыве прафесара Л. А. Зянкевіча[1]. У 2002 годзе атрымала статус Вучэбна-навуковага цэнтра «Нарачанская біялагічная станцыя». У 2006 годзе біястанцыі прысвоена імя выдатнага гідрабіёлага Г. Г. Вiнберга. Першым дырэктарам (з 1948 па 1960 год) была кандыдат біялагічных навук П. С. Невядомская, далей біястанцыяй кіравалі А. І. Сяргееў, І. А. Жук, Г. П. Шлешынскі, затым Л. П. Кашавар, А. Ф. Арлоўскі, з 2002 г. — доктар біялагічных навук Таццяна Васільеўна Жукава.

Апісанне

У 2002 г. уведзены ў строй новы шматпавярховы корпус, які ўключае 14 сучасных лабараторый, а таксама навучальныя класы, канферэнц-залу, бібліятэку і інтэрнат. Штат НБС налічвае 18 чалавек, якія забяспечваюць тэхнічнае абслугоўванне і аказваюць дапамогу ў правядзенні студэнцкіх практык і навуковых даследаванняў. На біястанцыі маюцца маторныя і вяслярныя лодкі, аўтамабіль, спецыяльнае гідрабіялагічнае абсталяванне для правядзення палявых работ і неабходныя прыборы для эксперыментальных даследаванняў.

Дзейнасць

У рамках навучальнага працэсу НБС забяспечвае правядзенне вучэбных і вытворчых практык, лабараторных заняткаў, арганізацыю выканання курсавых, дыпломных, магістарскіх работ, садзейнічае падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі (выкананне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый).

На базе НБС выконваюцца даследаванні, накіраваныя на вывучэнне заканамернасцей функцыянавання водных і наземных экасістэм, механізмаў фарміравання якасці вод і прадуктыўнасці вадаёмаў у мэтах захавання іх прыродных асаблівасцяў і ўстойлівага выкарыстання рэсурсаў, правядзенне шматгадовых рэжымных назіранняў (экалагічнага маніторынгу) на азёрах Нарачанскай групы. Базавым падраздзяленнем, якое забяспечвае правядзенне навукова-даследчых работ НБС, з’яўляецца НДЛ гiдрaэкaлогii біялагічнага факультэта. Біястанцыя садзейнічае правядзенню даследаванняў кафедраў, навуковых падраздзяленняў БДУ і навуковага аддзела Нацыянальнага парка «Нарачанскі», прымае ўдзел у распрацоўцы і ўкараненні навукова абгрунтаваных рэкамендацый па захаванню прыроднага патэнцыялу Нарачанскага рэгіёну.

У рамках навукова-асветніцкай дзейнасці біястанцыя забяспечвае арганізацыю і правядзенне навуковых канферэнцый, нарад і семінараў, вядзе прапаганду экалагічных ведаў сярод мясцовага насельніцтва і адпачывальнікаў, аказвае навукова-метадычную дапамогу школам рэгіёну ў сферы экалагічнай адукацыі і аховы прыроды.

Літаратура

Спасылкі

  1. Зянкевіч Леў Аляксандравіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 389.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1947 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Мядзельскі раён
Катэгорыя·Сады і паркі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарач (курортны пасёлак)
Катэгорыя·Біялагічны факультэт БДУ