wd wp Пошук:

Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры

Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (укр.: Київський національний університет будівництва і архітектури (КНУБА)) — універсітэт у Кіеве, Украіна. З’яўляецца вядучае вышэйшай навучальнай установай ва Украіне па падрыхтоўцы спецыялістаў для архітэктурна-будаўнічай галіны.

Гісторыя

Заснаваны ў 1930 годзе на базе аддзялення фабрычна-завадскога і камунальнага будаўніцтва Кіеўскага політэхнічнага інстытута і архітэктурнага факультэта Кіеўскага мастацкага інстытута як Кіеўскі будаўнічы інстытут. Спачатку размяшчаўся на вуліцы В. Чкалава, затым — на вуліцы Пірагова, пазней — размяшчаўся ў будынку, пабудаваным у стылі класіцызму, па адрасе: пр-кт Перамогі, 10 (тады бульвар Шаўчэнка).

У 1939 годзе перайшоў у падпарадкаванне народнага Камісарыята па будаўніцтве і атрымаў назву Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (КІБІ).

У 1963 годзе інстытут пераехаў у новы будынак (галоўны корпус) па Паветрафлоцкім праспекце № 31, пабудаваны па праекце архітэктараў В. І. Гопкалы[ru], Л. Б. Катка[ru] і М. Р. Ліберберга. У комплексе будынкаў паваеннай пабудовы 1949 года па вул. Асветы[ru] № 5 размясціліся геадэзічны корпус, інтэрнат і прафілакторый.

У 1965—1966 гадах за будынкам галоўнага корпуса, па вул. Асветы № 3, пабудаваны спартыўны комплекс, які складаецца са стадыёна і 3-павярховага корпуса са спартыўнымі заламі і плавальным басейнам (архітэктары М. А. Гусеў, Л. Б. Каток, М. Р. Ліберберг). У 1966 годзе пачала функцыянаваць актавая зала.

23 сакавіка 1976 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга за дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы спецыялістаў для народнай гаспадаркі і выкананні навуковых даследаванняў у дзявятай пяцігодцы. У сувязі з гэтым у холе галоўнага корпуса была ўстаноўлена гранітная пліта. 31 сакавіка 1976 года быў выдадзены ўказ, паводле якога інстытут стаў называцца Кіеўскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інжынерна-будаўнічы інстытут[1].

У 1978 годзе з боку вул. Асветы да галоўнага корпуса быў прыбудаваны 4-павярховы корпус з аўдыторыямі і кабінетамі, злучаны пазней з будынкам інфармацыйна-вылічальнага цэнтра і 9-павярховым лабараторным корпусам.

У 1982 годзе з боку вул. І. Кліменкі № 2 пабудаваны будынак для архітэктурнага факультэта (архітэктары Л. І. Філенка[ru], М. Ш. Гершэнзон[ru], У. Л. Каробка). Сіламі студэнтаў на працягу 1982—1983 гадоў завяршаліся будаўніча-аддзелачныя работы архітэктурнага корпуса. У 1985 годзе перад галоўным корпусам інстытута па ўласным праекце і ўласнымі сіламі быў пабудаваны манумент Перамогі, прысвечаны супрацоўнікам інстытута, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.

З чэрвеня па жнівень 1986 года студэнты інстытута прыцягваліся да праектавання і будаўніцтва пасёлка ў раёне с. Здвыжыўка для сем’яў, эвакуіраваных з Чарнобыльскай зоны. Зборны будатрад КІБІ працаваў пад лозунгам: «Самі праектуем — самі будуем!»

З восені 1989 года студэнты праводзілі акцыю «Байкот Ваеннай кафедры», размешчанай па вул. І. Кліменкі[uk] № 6/4, якая праходзіла ў шматлікіх ВНУ СССР. Амаль усе патрабаванні байкатоўцаў былі выкананы.

З 2 па 17 кастрычніка 1990 года студэнты прымалі актыўны ўдзел ва ўсеўкраінскай забастоўцы «Рэвалюцыя на граніце» на сталічнай плошчы Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У жніўні 1993 года інстытут быў перайменавны ва Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (УДУБА). Праз два тыдні, да пачатку навучальнага года — у Кіеўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (КДТУБА).

26 лютага 1999 года Указам Прэзідэнта Украіны Л. Кучмы ўніверсітэту быў нададзены статус нацыянальнага з перйменаваннем у Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (КНУБА).

У 2011 годзе за кошт будаўніцтва на тэрыторыі інстытута 16-га жылога будынка па вул. Асветы № 3А, быў адрамантаваны стадыён з трыбунамі.

Са сцен універсітэта выйшлі 2 Героі Савецкага Саюза[2][3], Герой Сацыялістычнай Працы, больш за 70 лаўрэатаў Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР, Дзяржаўнай прэміі УССР, прэміі імя Т. Шаўчэнка, заслужаных дзеячаў навукі, лаўрэатаў міжнароднай прэміі імя Гулака-Арцямоўскага, 7 майстроў спорту міжнароднага класа, 36 майстроў спорту, звыш 500 кандыдатаў у майстры спорту[4].

За гады свайго існавання ўніверсітэт падрыхтаваў звыш 40 тысяч інжынераў і архітэктараў, у тым ліку каля паўтары тысяч спецыялістаў для 70 краін свету.

У 2015 годзе з боку вул. Праабражэнскай (былой вул. Івана Кліменкі) адкрыты помнік «Герою Нябеснай Сотні» — Аляксандру Пляханаву, выпускніку архітэктурнага факультэта КНУБА, які загінуў 18 лютага 2014 года ў час узброенага супрацьстаяння на Майдане Незалежнасці.

Карпусы

Факультэты і спецыяльнасці

Будаўнічы факультэт:

Архітэктурны факультэт:

Будаўніча-тэхналагічны факультэт:

Факультэт аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій:

Факультэт геаінфармацыйных сістэм і тэхналогій кіравання тэрыторыямі:

Санітарна-тэхнічны факультэт (факультэт інжынерных сістэм і экалогіі з 1.09.2014):

Рэктары

Дырэктары

Рэктары

Зноскі

  1. Літопис вищих навчальних закладів. Випускники КНУБА (КІБІ), Київ, 2006. Інститут біографічних досліджень. Українське наукове товариство геральдики. 416 стр.
  2. «Who is who» Выпускнікі КІБІ
  3. «Who is who» Выпускнікі КІБІ
  4. Афіцыйны сайт КНУБА Архівавана 18 чэрвеня 2012.
  5. Рэктару шукаюць замену
  6. Рэктар(укр.) . Аф. сайт КНУБА. Праверана 11 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1930 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Кіева
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры
Катэгорыя·1930 год ва Украіне
Катэгорыя·Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны