wd wp Пошук:

Ласла Мохай-Надзь

Ла́сла Мо́хай-Надзь (венг.: Moholy-Nagy László, імя пры нараджэнні — Ласла Вайс (венг.: Weisz László); 20 ліпеня 1895, Бачбаршад, Венгрыя — 24 лістапада 1946) — венгерскі скульптар, дызайнер, фотамастак.

Біяграфія і творчасць

Пасля таго, як бацька пакінуў сям’ю, выхоўваўся ў сям’і дзядзькі, юрыста па прафесіі. Атрымаў юрыдычную адукацыю. Першыя вершы апублікаваў у 1911. З 1915 ваяваў у аўстра-венгерскай арміі як артылерыйскі афіцэр, быў паранены на Рускім фронце ў 1917, пасля выздараўлення пакінуты ў рэзерве ў Будапешце. Пачаў наведваць мастацкую школу, пазнаёміўся з прадстаўнікамі будапешцкага авангарда (кубізм, экспрэсіянізм), удзельнічаў у некалькіх групавых выстаўках. Падтрымліваў Венгерскую савецкую рэспубліку, хоць ніякіх пасад пры ёй не займаў. У канцы 1919, пасля паражэння Венгерскай рэспублікі, бег у Сегед, адкуль пераехаў у Вену, затым у Берлін.

Працаваў пераважна ў Германіі (19201933) і ЗША (з 1937). У 19231928 прафесар «Баўгаўза». Сярод яго вучняў быў Іозеф Альберс.

Ласла Мохай-Надзь. Калаж Іштвана Хоркаі

Супрацоўнічаў з берлінскімі эксперыментальнымі тэатрамі (у прыватнасці, палітычным тэатрам Э. Піскатара). У 1934 эміграваў з нацысцкай Германіі ў Амстэрдам, у 1935 — у Лондан, у 1937 — у ЗША. У гітлераўскай Германіі яго творы фігуравалі на вядомай прапагандысцкай выстаўцы Дэгенератыўнае мастацтва ў 1937 годзе. У 1937 заснаваў т.зв. Новы «Баўгаўз» у Чыкага, якім кіраваў з 1939 да канца жыцця.

Памёр ад лейкеміі. Пахаваны на могілках Грэйсленд.

Творчасць

Зазнаў уплывы К. Малевіча і Л. Лісіцкага. У канцы 1910 — пачатку 1920-х гг. ствараў графічныя работы ў духу супрэматызму («На белым фоне», 1923, і інш.) і прасторавыя абстрактныя кампазіцыі («Пластыка ў нікелі», 1922, і інш.) У 1920-я гг. займаўся фотамастацтвам у галіне мантажу («Мілітарызм» і інш.) і партрэта («У. Маякоўскі» і інш.). Пазней даследаваў працэс формастварэння, выразныя магчымасці святла ў празрыстых і паўпразрыстых прасторавых канструкцыях, што знайшло практычнае выкарыстанне ў дызайне і светлавой рэкламе.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118583204 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 Мохой-Надь Ласло // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. https://moholy-nagy.org/chronology/
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. https://id.iit.edu/about/ Праверана 28 красавіка 2021.
  7. http://americanabstractartists.org/current-members/past/ Праверана 20 кастрычніка 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Авангардызм
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ад лейкеміі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выкладчыкі Баўхаўза
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Грэйсленд
Катэгорыя·Фатографы XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі геаметрычнай абстракцыі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Чыкага
Катэгорыя·Скульптары-абстракцыяністы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Фатографы паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 24 лістапада
Катэгорыя·Мастакі-абстракцыяністы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Транслейтаніі
Катэгорыя·Фатографы Венгрыі
Катэгорыя·Баўгаўз
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канструктывісты
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе