wd wp Пошук:

Супрэматызм

К. Малевіч. Атлеты (1932)
А. Астаповіч. Супрэматычная кампазіцыя (1920-я)

Супрэматызм (ад лац.: supremus — найвышэйшы) — кірунак у авангардысцкім мастацтве, заснаваны ў 1-й палове 1910-х гг. К. С. Малевічам. З’яўляючыся разнавіднасцю абстракцыянізму, супрэматызм выяляўся ў камбінацыях рознакаляровых плоскасцяў найпростых геаметрычных абрысаў (у геаметрычных формах прамой лініі, квадрата, круга і прамавугольніка). Спалучэнне рознакаляровых і рознай велічыні геаметрычных фігур ўтварае працятыя унутраным рухам ураўнаважаныя асіметрычныя супрэматычныя кампазіцыі.

На пачатковым этапе гэты тэрмін, узыходзіць да лацінскага кораню suprem, азначаў дамінаванне, перавагу колеру над усімі астатнімі ўласцівасцямі жывапісу. У беспрадметных палотнах фарба, на думку К. С. Малевіча, была ўпершыню вызвалена ад дапаможнай ролі, ад служэння іншым мэтам, — супрэматычныя карціны зрабіліся першым крокам «чыстай творчасці», гэта значыць акту, які рабіў роўнымі творчую сілу чалавека і Прыроды (Бога).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Супрэматызм