wd wp Пошук:

Ларыса Аляксандраўна Жуніна

Ларыса Аляксандраўна Жу́ніна[1] (25 ліпеня 191418 кастрычніка 1981) — вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў (тэхналогіі шкла)[1], доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1970).

Біяграфія

Нарадзілася ў горадзе Мсціслаў Магілёўскай губерні (зараз у Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1938 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут. Працавала на шклозаводзе ў пасёлку Вялікая Вішэра пад Ленінградам[2]. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пераехала разам з прадпрыемствам у горад Бор і працавала на Борскім шклозаводзе[2]. З 1946 г. Л. А. Жуніна ў Мінску. Працавала інжынерам, асістэнтам на кафедры сілікатаў Беларускага політэхнічнага інстытута і вучылася ў аспірантуры[2]. У 1950 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 1967 годзе доктарскую. З 1970 года прафесар кафедры тэхналогіі сілікатаў політэхнічнага інстытута. З 1976 года ў Беларускім тэхналагічным інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт) на кафедры тэхналогіі сілікатаў.

Памерла 18 кастрычніка 1981 г.

Навуковая дзейнасць

Займалася даследаваннем механізмаў стварэння сілікатных матэрыялаў, распрацоўкай новых відаў шкла і сіталаў са спецыяльнымі ўласцівасцямі, у тым ліку з выкарыстаннем недыфіцытных матэрыялаў і шлакаў. З’яўляецца аўтарам больш за 250 друкаваных прац і каля 20 аўтарскіх пасведчанняў[2]. Уваходзіла ў склад спецыялізаваных саветаў па прысуджэнні вучоных ступеней кандыдата і доктара навук[2].

Сярод апублікаванага:

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава.
  2. 1 2 3 4 5 Жуніна Ларыса Александраўна // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вучоныя СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДТУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціславе
Катэгорыя·Памерлі 18 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»