wd wp Пошук:

Лардоз

Лардоз (грэч.: λορδός — сутулы, гарбаваты) — скрыўленне пазваночніка ўперад. Першапачатковы лардоз узнікае пры паталогіі пазваночніка (заганы развіцця, пухліны, запаленчы працэс). Другасны паталагічны лардоз  — сімптом прыроджанага ці паталагічнага вывіху бядра.

Праяўляецца дэфармацыяй пазваночніка, пры якой актыўныя рухі хворага аддзела пазваночніка абмежаваны, і болямі. Вядзе да апускання ўнутраных органаў (страўніка, кішак, нырак).

Лячэнне — гімнастыка, масаж, у некаторых выпадках нашэнне бандажа; прафілактыка — выхаванне ў дзяцей правільнай постаці(руск.) бел..

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артапедыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара