wd wp Пошук:

Лаплацкая нізіна

Лаплацкая нізіна

Лаплацкая нізіна (ісп.: Cuenca del Plata) — нізіна ў Паўднёвай Амерыцы. На яе тэрыторыі размешчаны Парагвай і Уругвай, паўднёвы ўсход Балівіі, поўдзень Бразіліі і поўнач Аргенціны.

Плошча ацэньваецца больш за ў 3 млн км², другая ў Паўднёвай Амерыцы пасля Амазонскай. Агульны кірунак з поўначы на поўдзень. Пераважныя вышыні 0 — 200 м. Нізіна з’яўляецца часткай басейна рэк Парана, Уругвай і драбнейшых рэк і іх прытокаў, якія ўпадаюць у эстуарый Ла-Плата. Распасціраецца з поўначы на поўдзень прыкладна на 2400 км, а з усходу на захад на 900 км[1]. Паўночныя і ўсходнія вобласці больш узвышаныя і сухія. На паўночным усходзе нізіна пераходзіць у Гран-Чака, на поўдні і паўднёвым усходзе — у Пампасы. На поўначы і паўночным усходзе нізіна абмежавана Бразільскім нагор’ем. Тэрыторыя, абмежаваная рэкамі Парана, Ігуасу і Уругвай завецца Аргенцінскім Міжрэччам.

Клімат на большай тэрыторыі вільготны, на поўначы — трапічны, на поўдні — субтрапічны. Нізіна багністая, утворана наносамі рэк[2]. На поўначы (Пантанал) рэдкалессі, балоты (самая вялікая забалочаная тэрыторыя ў свеце[3]), на поўдні — светлыя лясы, прэрыі і стэпы[4]. У рэгіёне развіта сельская гаспадарка.

Зноскі

  1. ВСЭ. Лаплатская низменность
  2. Словарь современных географических названий. Лаплатская низменность
  3. Pantanal Conservation Area
  4. Большой Энциклопедический словарь. Лаплатская низменность

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Геаграфія Уругвая
Катэгорыя·Раўніны Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Геаграфія Балівіі
Катэгорыя·Нізіны паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэльеф Аргенціны
Катэгорыя·Геаграфія Парагвая
Катэгорыя·Геаграфія Бразіліі
Катэгорыя·Басейн Ла-Платы