wd wp Пошук:

Куршская каса

Куршская каса (літ.: Kuršių nerija, руск.: Куршская коса, польск.: Mierzeja Kurońska, ням.: Kurische Nehrung) — пясчаная каса, якая размешчана на ўзбярэжжы Балтыйскага мора.

Даўжыня — 98 кіламетраў, шырыня вагаецца ад 400 метраў (у раёне пасёлка Лясное) да 3,8 кіламетраў (у раёне мыса Бульвікіна, паўночнее Ніды). Каса цягнецца ад горада Зеленаградска ў Калінінградскай вобласці да літоўскай Клайпеды.

Прырода

Тут у блізкім суседстве знаходзяцца вельмі розныя ландшафты: пясчана-пустынны, хваёвыя лясы, беразнякі захаду Расіі; з гэтай прычыны каса нагадвае музей прыродных зон.

Уздоўж марскіх берагоў, за паласою пляжаў, цягнуцца пясчаныя грады авандзюн, замацаваныя псамафітнай расліннасцю са шматлікімі ачагамі дэфляцыі і абразіі. Асноўныя дзюнавыя масівы размешчаны ўздоўж берагоў і ўключаюць прыродныя комплексы, што знаходзяцца на рознай стадыі стабілізацыі пясчанага субстрата. Таму яны ўяўляюць сабою спалучэнні незамацаваных і замацаваных дзюнавых град. Сустракаюцца дзюнавыя грады з несфарміраванымі глебамі і пераважна без расліннага покрыва, а месцамі з разрэджанымі расліннымі групоўкамі. Дзюны маюць пераважна вышыню да 30 – 40 м, а месцамі дасягаюць нават 70 м. У межах стабілізаваных дзюнных град на падзолістых і дзярнова-падзолістых глебах развіты пераважна хваёвыя лясы.

Сярэдзінную частку касы займаюць нізінныя дэфляцыйна-акумуляцыйныя раўніны — пальве. Найбольш падвышаныя ўчасткі пальве займаюць пераважна рознатраўна-імшыста-злакавыя хвойнікі на дзярнова-падзолістых глебах. Паніжаныя ўчасткі адрозніваюцца паўсюдна развітымі ў глебах глеевымі працэсамі, з-за чаго спектр глебаў досыць шырокі: ад дзярнова-падзолістага балотнага шэрагу да перагнойна-падзолістых і тарфяна-падзолістых глебаў. У размеркаванні расліннасці назіраецца прасторавая мазаіка. Раслінныя цэнозы прадстаўлены бярэзнікамі траўнымі і чорналешнікамі вільготнатраўнымі. У каранёвай частцы Куршскай касы шырокія ўчасткі заняты ельнікамі вільготнатраўнымі. Нярэдка дрэвастоі маюць складаны састаў, уключаюць бярозу, хвою, вольху чорную і інш. Падпарадкаванае становішча займаюць лугі з дзярнова-падзолістымі глебамі. На Куршскай касе пальве маюць галоўным чынам выцягнутую форму і займаюць вялікія плошчы. Уздоўж берагоў Куршскага заліва месцамі адзначаюцца ў відзе фрагментаў вузкія палосы прызаліўнай пальве.

На ўзмор’і пераважаюць заходнія вятры, пад уплывам якіх дрэвы растуць з нахілам на ўсход. Клімат вільготны, узімку тэмпература часта бывае дадатнай, снегавое покрыва трымаецца непрацяглы час. Куршскі заліў, аднак, зімою замярзае (ледастаў доўжыцца каля 80 сутак).

Тэрыторыя бяссцёкавая. Большая частка парослая лесам з хвоі, чорнай вольхі, з дамешкамі дуба, ліпы, вяза. Сустракаецца лось, дзік, казуля, заяц.

Ахова прыроды

Куршская каса ўваходзіць у Спіс помнікаў UNESCO. Тут створаны нацыянальны парк.

Гл. таксама

Спасылкі

Шаблон:Нацыянальныя паркі Расіі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Геаграфія Калінінградскай вобласці
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Літве
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Расіі
Катэгорыя·Косы Расіі
Катэгорыя·Нерынгскае самакіраванне
Катэгорыя·Ахоўныя прыродныя тэрыторыі Літвы
Катэгорыя·Рэльеф Літвы
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Расіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Косы Балтыйскага мора
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай