wd wp Пошук:

Леў Абрамавіч Альпяровіч

Леў Абрамавіч Альпяровіч (4 (16) снежня 1874, в. Куранец, цяпер Вілейскі раён — 1913) — жывапісец[1].

Біяграфія

Вучыўся ў Вільні ў мастацкай школе акадэміка Івана Трутнева(руск.) бел. (1890—1892). Скончыў Адэскую рысавальную школу(руск.) бел. (1896) і Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў (1902). Вучань І. Рэпіна.

Пасля заканчэння Акадэміі мастацтваў жыў і працаваў у Мінску[1]. Выкладаў у Мінскім прыватным мужчынскім яўрэйскім рэальным вучылішчы (1912—1913). Удзельнік выставак з 1902.

Памёр у Мінску.

Творчасць

Пісаў партрэты, пейзажы, бытавыя кампазіцыі. Паслядоўна адстойваў прынцыпы рэалізму. Яго творы («Вечар у сям’і», «Краўчыха», «Муляры», «Прачка», «Партрэт старой», «Партрэт музыканта Жухавіцкага», «Дзяўчына ў чырвонай шалі») блізкія да твораў перасоўнікаў. Многія працы маюць характар ​​незавершаных эскізаў («Падпольная сходка», «Мыццё бялізны» і інш.) Творы Альпяровіча найбольш поўна (230 работ) былі прадстаўлены на персанальнай выстаўцы ў Мінску ў 1939[1].

Некалькі прац мастака захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. 1 2 3 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1913 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Куранцы
Катэгорыя·Яўрэйскія мастакі
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Адэскага мастацкага вучылішча