wd wp Пошук:

Крысціёнас Данялайціс

Крысціёнас Даняла́йціс (літ.: Kristijonas Donelaitis; 1 студзеня 1714, Лаздзінялей, Усходняя Прусія — 18 лютага 1780, Тольмінген (літ. Тальмінкеміс), цяпер Чыстыя Пруды Калінінградскай вобласці) — літоўскі паэт, заснавальнік жанру байкі ў літоўскай літаратуры. Прадстаўнік рэалістычнага кірунку ў еўрапейскай літаратуры XVIII стагоддзя.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 студзеня 1714 у невялікай вёсцы Лаздзінялей непадалёк ад мястэчка Гумбінен (цяпер Гусеў), на тэрыторыі сучаснага Калінінскага сельскага паселішча Гусеўскага раёна Калінінградскай вобласці, у сям’і вольны сялян, якія не адбывалі паншчыну, але за права карыстанні зямлёй плацілі грашовы чынш. Каля 1731 года паступіў у пяцігадовую лацінскую школу ў Кёнігсбергу пры кафедральным саборы, якую скончыў у 1736 годзе. Паступіў у Кёнігсбергскі ўніверсітэт, дзе вывучаў тэалогію. Наведваў семінар літоўскай мовы, якім кіраваў былы настаўнік І. Канта Ф. Шульц. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 17401742 гадах служыў кантарам, настаўнікам музыкі і кіраўніком царкоўнага хору, у мястэчку Шталупенен (цяпер Несцераў), затым рэктарам. З 1743 года да смерці служыў святаром лютэранскай царквы ў вёсцы Толькмінкен (цяпер Чыстыя Пруды) каля Шталупенена. У вольны час складаў вершы і музыку, займаўся вырабам барометраў, музычных інструментаў, аптычных прыбораў.

Творчасць

Арыгінал першай старонкі паэмы «Поры года»

Найбольш значны твор — паэма «Поры года» (17651775), якая была апублікавана ў 1818 годзе ўжо пасля смерці паэта і перакладзены на многія мовы свету. У ёй шматгранна і рэалістычна паказаў працу, побыт, народныя звычаі, маляўнічую прыроду Літвы, раскрыў сацыяльныя супярэчнасці, стварыў яркія самабытныя характары. У яго байках (захавалася 6, апублікаваны ў 1824) крытыка чалавечых заган, пратэст супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту.

Пераклады

На беларускую мову асобныя творы Данялайціс пераклаў А. Зарыцкі.

Ушанаванне памяці

Магіла К. Данялайціса ў кірсе пасёлка Чыстыя Пруды
Інтэр'ер кірхі ў Чыстых Прудах, якую стварыў і ў якой пахаваны К. Данялайціс
Манумент К. Данялайцісу на могілках літоўскага горада Пагегей

У пасёлку Чыстыя Пруды з 1979 года дзейнічае музей Данялайціса (філіял Калінінградскага абласнога гісторыка-мастацкага музея), які ўключае дом пастара і пабудаваную ім кірху, у якой ён пахаваны.

Імем паэта названы праезд у Паўночна-Заходняй акрузе Масквы. Памяці класіка літоўскай літаратуры прысвечана паштовая марка СССР 1964 года, на якой намаляваны партрэт К. Данялайціса.

У гонар Данялайціса ў 15 сакавіка 2013 года названы кратар на Меркурыі[4].

Сачыненні

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Корсакас, Костас Донелайтис Кристионас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 439. Праверана 14 кастрычніка 2016.
  3. 1 2 Kristijonas Donelaitis // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Donelaitis

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Постаці літоўскага лютэранства
Катэгорыя·Памерлі 18 лютага
Катэгорыя·Пахаваныя ў Літве
Катэгорыя·Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літоўскамоўныя паэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Усходняй Прусіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1714 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1780 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Паэты Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта