wd wp Пошук:

Карадаг

Від на Карадаг з мора

Карада́г (цюрк. чорная гара) — вулканічны масіў у Крыме, на беразе Чорнага мора, за 20 км на паўднёвы захад ад г. Феадосія, ва Украіне.

Складаецца з купалападобнай Святой гары, або г. Вялікі Карадаг (выш. 577 м), і Берагавога хрыбта з арыгінальнымі формамі выветрывання. Складзены з туфаў і лаў. Радовішчы паўкаштоўных камянёў (сердалік, агат, яшма). Расліннасць прадстаўлена лясамі, стэпамі, зараснікамі нізкарослых цвердалістых паўхмызнякоў.

3 боку мора — бухты (Сердалікавая, Блакітная і інш.). Каля ўсходняга падножжа — курорт Планёрскае (Кактэбель).

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Горы Украіны
Катэгорыя·Вулканы Украіны
Катэгорыя·Крымскія горы
Катэгорыя·Патухлыя вулканы