wd wp Пошук:

Крываўнік лекавы

Ружовыя кветкі

Крываўнік лекавы[3], Крываўнік звычайны[3][4] (Achilléa millefólium) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Крываўнік (Achillea) сямейства Астравыя (Asteraceae), тыпавы від гэтага роду.

Назвы

На тэрыторыі Беларусі зваўся крываўнік звычайны або лекавы, крываўнік[5], крывавец, серпарэзнік[3], крывапуск, падбел, падбела красная[6][7][8][9][10], дзярэвій, кравапуск[9][11], ахелей, ахла, белагаловец, грудная трава, рудамётка[6][12].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Шматгадовая травяністая шэра-зялёная расліна вышынёй 15—80 см. Сцябло прамое, апушанае. Лісце чаргаванае, двойчы- або тройчыперыстарассечанае на 15—30 доляў. Кветкавыя кошыкі белага колеру, зрэдку бледна-ружовыя. Плодсямянка.

Класіфікацыя

Сінонімы

У сінаніміку віду ўваходзяць наступныя назвы:

Таксанамія

  яшчэ 12 сямействаў (па Сістэме APG II)   яшчэ около 100 відаў
       
  парадак Астракветныя     род Крываўнік (Achillea)    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Астравыя     від Крываўнік лекавы
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ до 1000 родаў  
     

Выкарыстанне

Выкарыстоўваецца як лекавая, прыпраўная, дэкаратыўная і меданосная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Назва Крываўнік звычайны згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  9. 1 2 Рытов М. В.(руск.) бел. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  10. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  11. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  12. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Спецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Крываўнік
Катэгорыя·Меданосныя расліны