Ша́нтараўшчына[1] (трансліт.: Šantaraŭščyna, руск.: Шанторовщина) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Порплішчанскага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Порплішча Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
З 12 кастрычніка 1940 года да 24 студзеня 1958 года вёска ў складзе Грабучоўскага сельсавета[2], да 24 красавіка 1959 года — у складзе Валодзькаўскага сельсавета[3], да 29 снежня 1961 года — у складзе Крулеўшчынскага сельсавета[4].