Ро́дкавічы[1] (трансліт.: Rodkavičy, руск.: Родковичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 28 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск. Насельніцтва 63 жыхары, 40 гаспадарак (2005).
Паводле перапісу 1897 годзе ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Петкавіцкага сельсавета[2].