Падлясе́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Падлясейкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. 19 студзеня 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Крошынскага сельсавета