wd wp Пошук:

Крона дрэва

Крона Цар-дуба ў Тадуліна

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Крона. У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Карона. Крона, Карона[1] — надземная разгалінаваная частка дрэва. У ёй фарміруюцца лісце, кветкі і плады, адбываюцца асноўныя жыццёвыя працэсы расліны — дыханне, транспірацыя, фотасінтэз і інш. Памеры кроны залежаць ад узросту, хуткасці росту і генетычна абумоўленай будовы. Дрэвы першай велічыні маюць дыяметр кроны больш за 10 м, напрыклад, дуб, клён вастралісты, ясень; другой — 5—10 м, напрыклад, граб, груша звычайная; 3-й — 2—5 м, напрыклад, рабіна, чаромха. Форма кроны спадчынная, але мяняецца з узростам і ў залежнасці ад умоў існавання. Бываюць кроны павойныя, падушка- і парасонападобныя, пірамідальныя, ніцыя, сцелістыя, сцягападобныя і інш. У дэкаратыўным садаводстве і пладаводстве крону фарміруюць штучна.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Марфалогія раслін