wd wp Пошук:

Краснаазёрнае

Краснаазёрнае[1] (трансліт.: Krasnaaziornaje, руск.: Красноозёрное) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета. Знаходзіцца за 35 км ад Смаргоні, на паўночна-заходнім беразе Вішнеўскага возера. Каля вёскі праходзіць аўтамабільная дарога з Лынтупаў да Гальшанаў.

Гісторыя

Упершыню згадваецца пад назвай Галоднічы ў XIX стагоддзі. На той час паселішча ўваходзіла ў склад Вішнеўскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі.

Па выніках Рыжскай мірнай дамовы вёска апынулася ў складзе гміны Вішнева Свянцянскага павета, з 1 студзеня 1926 года — Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].

У выніку пахода Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь 17 верасня 1939 года Галоднічы ўвайшлі ў склад Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР (у 1944—1960 гадах — Маладзечанскай вобласці, з 1960 года — Гродзенскай вобласці). 30 ліпеня 1964 годза вёска Галоднічы была перайменавана ў Краснаазёрную[3][4].

У канцы 2019 года каля тутэйшай капліцы быў знойдзены каваны крыж[5].

Насельніцтва

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Краснаазёрная, Гало́днічы
  2. W. Grabski, W. Raczkiewicz, A. Zycblinski. Распараджэнне Рады Міністраў Польскай Рэспублікі ад 26 чэрвеня 1925 года «Аб змянені межаў паветаў на тэрыторыі Віленскай адміністратыўнай акругі»(польск.)  (недаступная спасылка) (26 чэрвеня 1925). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 22.01.2020.
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — С. 441
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  5. Божы знак надзеі з-пад Вішнева: Крыж знайшлі, засталося аднавіць капліцуCatholic.by, 15 студзеня 2020 (бел.)
  6. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. — S. 674
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі па выніках перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вішнеўскі сельсавет (Смаргонскі раён)
Катэгорыя·Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі
Катэгорыя·Населеныя пункты Смаргонскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Краснаазёрнае