wd wp Пошук:

Т-62

Т-62 (аб’ект 166)савецкі сярэдні танк. Створаны на базе танка Т-55. Вырабляўся ў СССР з 1961 па 1975 год. Першы ў свеце серыйны танк з гладкаствольнай гарматай калібра 115 мм і масай сярэдняга танка, пры высокім узроўні браніравання.

Гісторыя стварэння

Асноўным сярэднім танкам на ўзбраенні СССР на працягу 1950-х гадоў заставаўся Т-54/55. Нягледзячы на пастаяннае ўдасканаленне танка, у тым ліку і павышэнне агнявой моцы, узбраенне яго, якое складалася з 100-мм наразной гарматы Д-10Т, заставалася ранейшым. Д-10Т, да якой да 1961 года меліся толькі каліберныя бранябойныя снарады[3][4], да сярэдзіны 1950-х гадоў ужо не забяспечвала эфектыўнага паражэння новага амерыканскага сярэдняга танка M48, у той час як заходнія танкі да таго часу мелі ў сваім боекамплекце падкаліберныя снарады з аддзяляючымся паддонам і кумулятыўныя снарады, якія прабівалі браню савецкага танка на нармальных дыстанцыях бою[5].

Да стварэння Т-62 прывялі два напрамкі работ савецкага танкабудавання 1950-х гадоў — па распрацоўцы новага ўзбраення для сярэдніх танкаў і ініцыятыўныя распрацоўкі КБ Уралвагонзавода па стварэнню перспектыўнага сярэдняга танка для замены Т-54/55. У 1958 годзе ў КБ Уралвагонзавода былі спыненыя работы па перспектыўнаму танку «Аб’ект 140» па ініцыятыве галоўнага канструктара завода Л. М. Карцава, які палічыў новы танк занадта нетэхналагічным і складаным у эксплуатацыі[6]. У прадбачанні такога зыходу, паралельна з гэтым вялася і распрацоўка танка «Аб’ект 165», які прадстаўляў сабой гібрыд з корпуса і вежы «Аб’екта 140», баявога аддзялення «Аб’екта 150» і маторна-трансмісійнага аддзялення і хадавой часткі Т-55. Завадскія выпрабаванні танка былі завершаны ў 1958 годзе і па іх выніках 31 снежня таго ж года Міністэрствам абароны было зацверджана стварэнне ў 1959 годзе другога варыянту «Аб’екта 165», яшчэ больш набліжанага па канструкцыі да серыйнага Т-55[7].

Узбраеннем «Аб’екта 165», як і іншых перспектыўных сярэдніх танкаў, якія рапспрацоўваліся ў 1950-х гадах, павінна была стаць новая наразная 100-мм гармата Д-54 (У-8ТС), распрацаваная ў 19521953 гадах. У параўнанні з Д-10, Д-54 мела павялічаную з 895 да 1015 м/с пачатковую хуткасць калібернага бранябойнага снарада і прыблізна на 25 % вялікую бронепрабівальнасць[8][9], але і гэта лічылася недастатковым для эфектыўнай барацьбы з заходнімі танкамі, а больш сучасныя тыпы снарадаў да яе распрацаваны яшчэ не былі[10].Акрамя гэтага, сур’ёзныя пярэчанні з боку ваенных выклікала наяўнасць на Д-54 дульнага тормазу, які пры стральбе выклікае ўтварэнне снежнага, пяшчанага або пылавога воблака, дэмаскіруючага танк, які замінаў назіраць за вынікамі стральбы. Акрамя гэтага, узнікалі асцярогі аб уплыве дульнай хвалі на пяхоту суправаджэння і асабліва танкавы дэсант[11].

Распрацоўка танка Т-62 пачалася ў 1957 годзе, канструктарскім бюро завода № 183 пад кіраўніцтвам Л. М. Карцава. Вопытны ўзор быў выраблены ў 1959 годзе, у 1960—1961 гадах праводзіліся яго вопытныя выпрабаванні.

12 жніўня 1961 года танк быў прыняты на ўзбраенне.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Т-62, средний танк(руск.)  (недаступная спасылка). ОРУЖИЕ РОССИИ, Информационное агентство. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2011. Праверана 1 снежня 2011.
  2. 1 2 Руководство по материальной части и эксплуатации танка Т-62, стр. 13
  3. М. В. Павлов, И. В. Павлов. Отечественные бронированные машины 1945—1965 гг. // Техника и вооружение: вчера, сегодня, завтра. — М.: Техинформ, 2008. — № 9. — С. 52.
  4. Па іншых дадзеных — да 1963—1964 гадоў. // С. Устьянцев, Д. Колмаков. Т-54/55. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2006. — С. 200. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 3). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-026-5.
  5. С. Устьянцев, Д. Колмаков. Т-54/55. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2006. — С. 159. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 3). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-026-5.
  6. С. Устьянцев, Д. Колмаков. Т-54/55. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2006. — С. 45. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 3). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-026-5.
  7. С. Устьянцев, Д. Колмаков. Т-54/55. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2006. — С. 56—57. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 3). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-026-5.
  8. С. Устьянцев, Д. Колмаков. Т-54/55. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2006. — С. 193. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 3). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-026-5.
  9. М. В. Павлов, И. В. Павлов. Отечественные бронированные машины 1945—1965 гг. // Техника и вооружение: вчера, сегодня, завтра. — М.: Техинформ, 2008. — № 8. — С. 52.
  10. С. Устьянцев, Д. Колмаков. Т-54/55. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2006. — С. 52. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 3). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-026-5.
  11. М. Б. Барятинский. Средний танк Т-62. — М.: Моделист-конструктор, 2004. — С. 2. — 32 с. — (Бронеколлекция № 2 (53) / 2004). — 3 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Танкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Сярэднія танкі
Катэгорыя·Танкі СССР