wd wp Пошук:

Конрад фон Валенрод

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Конрад Валенрод.

Конрад фон Валенрод (Валенродэ; ням.: Konrad von Wallenrode; паміж 1330 і 1340 — 23 ліпеня[1] (25 ліпеня?)[2] 1393) — 24-ы Вялікі магістр Тэўтонскага Ордэна з 1391 па 1393 гады.

Біяграфія

Раннія гады

Нарадзіўся паміж 1330 і 1340 гадамі, паходзіў са старажытнага рыцарскага баварскага роду.

Пасля заняцця пасады Маршала Ордэну і Комтура Кёнігсбергу, як ваенны кіраўнік Ордэну фон Валенрод займаўся арганізацыяй крыжовых паходаў супраць Вялікага Княства Літоўскага. У 1387 годзе ён стаў Комтурам Марыенбургу і Вялікім комтурам Ордэну, фактычна другім чалавекам у дзяржаве.

20 жніўня 1390 года сканаў Вялікі магістр Цёльнер і, здавалася, што толькі пытанне часу, калі Конрад фон Валенрод стане новым Вялікім магістрам. 12 сакавіка 1391 года Конрад фон Валенрод быў абраны Вялікім магістрам. Справа было вырашана на карысць Конрада дзякуючы падтрымцы двух выбаршчыкаў.

Вялікі магістр

Падчас свайго кіравання фон Валенрод актыўна праводзіў палітыку каланізацыі маланаселеных земляў у Прусіі. Пры ім нямецкімі каланістамі былі заселены шырокія вобласці, а таксама пабудаваныя крэпасці Готтэрсведэр і Міттэнбург. Вялікі магістр працягнуў палітыку, накіраваную на падтрымку князя Вітаўта ў яго барацьбе са сваім стрыечным братам Каралём польскім і Вялікім князем літоўскім Ягайлам. Быў ажыццёўлены вялікі паход супраць Ягайлы, у якім са сваім атрадам удзельнічаў і будучы Кароль Англіі Генрых IV. Конрад падзяліў войска на тры атрады: першы пад камандаваннем комтура замка Бальгі спусташаў Мазовію, другі і трэці пад камандаваннем самога Конрада і Маршала Ордэну Энгэльхарда Рабэ фон Вільдштайна накіраваліся да Вільні. Крыжакі былі блізкія да ўзяцця Вільні, аднак адступілі з-за нутранага канфлікту, справакаванага Вялікім магістрам.

Конрад адхіліў фон Вільдштайна ад пасады маршала, хоць той быў выдатным военачальнікам і карыстаўся павагай сярод рыцараў. Прычыны такога ўчынку вялікага магістра невядомыя, але многія лічаць, што ён раўнаваў да поспехаў фон Вільдштайна. Адхіленне маршала выклікала скандал, і большасць рыцараў з атраду Вільдштайна паўсталі супраць Вялікага магістра. Нягледзячы на гэта, Конрад не змяніў сваё рашэнне, і кампанія была спынена. Непадпарадкаванне часткі братоў дазволіла фон Валенроду правесці чыстку ў асяроддзі рыцарства, асабліва ў комтурствах, якія знаходзіліся пад кіраўніцтвам маршала.

У 1392 годзе князь Уладзіслаў Апольчык прапанаваў Конраду праект падзелу Польшчы паміж Свяшчэннай Рымскай Імперыяй, Тэўтонскім Ордэнам, Брандэнбургам, Венгерскім каралеўствам і Сілезскім княствам, аднак Вялікі магістр адказаў адмовай.

Плакат оперы «Літвіны», XIX стагоддзе

У тым жа годзе Ягайла і Вітаўт склалі дамову, па якой Ягайла прызнаваў Вітаўта Вялікім князем літоўскім у якасці свайго намесніка ў Літве. Здрада Вітаўта было вельмі небяспечнай для Ордэна, таму Конрад быў змушаны пачаць вайну супраць абодвух саюзнікаў, запрасіўшы да ўдзелу ў ёй мноства крыжакоў з Еўропы. У студзені 1393 года галандскія і французскія рыцары пад камандаваннем Конрада аблажылі Гродна, што вымусіла Вітаўта і Ягайлу пайсці на правядзенне мірных перамоў у Торуне.

Неўзабаве пасля пачатку перамоў Конрад захварэў і пакінуў Торунь. 23 ліпеня 1393 годe ён сканаў у замку Марыенбургу, верагодна, ад апаплексічнага ўдару. Пахаваны ў магільным склепе Вялікіх магістраў Ордэна ў капліцы Святой Ганны ў Марыенбургу[1].

Адлюстраванне ў гістарыяграфіі і мастацтве

Храністы-манахі, якія нянавідзелі Валенрода за тое, што ён быў нядосыць шчодры да царквы, адлюстроўвалі яго герэтыком і ворагам Ордэну, які панёс справядлівую кару нябёсаў. Паданне зрабіла з яго нават літвіна, які ўступіў быццам бы ў Ордэн з адзінай мэтай — адпомсціць за спусташэнне сваёй Радзімы. Такім яго выявіў і Адам Міцкевіч у паэме «Конрад Валенрод» (1828).

Пасля на аснове паэмы Міцкевіча былі напісаны дзве оперы: «Літвіны» (італ.: I Lituani) Амількарэ Панк’елі і «Конрад Валенрод» Уладзіслава Жаленскага (1885).

Зноскі

  1. 1 2 Triller A. Konrad von Wallenrodt // Neue Deutsche Biographie. — Band 12. — Berlin: Duncker & Humblot, 1980. — S. 516 f.
  2. Lohmeyer K. Konrad von Wallenrodt // Allgemeine Deutsche Biographie. — Band 40. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1896. — S. 732.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 23 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1393 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мальбарку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Паморскім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вялікія магістры тэўтонскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XIV стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вялікія маршалы Тэўтонскага ордэна