wd wp Пошук:

Коламан Сокал

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сокал.

Коламан Сокал (славацк.: Koloman Sokol; 12 снежня 1902, Ліптаўскі-Мікулаш, Аўстра-Венгрыя — 14 студзеня 2003, Тусан, ЗША) — адзін з найбуйнейшых славацкіх мастакоў ХХ стагоддзя, графік.

Біяграфія

У 19211924 гадах К.Сокал вучыўся ў прыватнай школе жывапісу ў Кошыцах, у 1925 годзе паступіў у школу Густава Малага ў Браціславе. У 1925—1932 гадах Сокал наведвае класы Макса Швабінскага і Тавіка Францішка Шымана ў Пражскай акадэміі мастацтваў, затым ён з’яжджае ў Парыж, дзе год праводзіць у майстэрні Францішка Купкі (1932—1933). Шмат падарожнічаў. У Чэхаславакіі Сокал стаў членам таварыства SČUG Hollar, якое аб’ядноўвала мастакоў-графікаў.

У 1937 годзе К. Сокал атрымлівае запрашэнне ад міністэрства культуры і адукацыі Мексікі на выкладанне графікі ў школе кніжнага мастацтва пры Нацыянальным аўтаномным універсітэце ў Мехіка. У Мексіцы К. Сокал выкладаў да 1942 года, пасля чаго пераехаў у ЗША. Тут ён займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Нью-Ёрку. У 1946 годзе мастак вярнуўся ў Чэхаславакію, дзе працаваў у браціслаўскім Славацкім тэхнічным універсітэце і ва ўніверсітэце Коменскага. У 1948 мастак ізноў з’ехаў у ЗША, пасяліўся ў Брын Мары, у наваколлях Філадэльфіі. У 1960-я гады Сокал вёў адасоблены лад жыцця; у яго творчасці развіўся асаблівы, сімвалічна-міфалагічны стыль рысунка. Апошнія гады жыцця правёў у Тусане, Арызона.

Творчасць

Найбольшы ўплыў на працу Сокала аказалі працы Вінцэнта ван Гога, Кетэ Кольвіца, Жоржа Гроса, а таксама суполка Мост. Спачатку ён канцэнтраваўся на графічных тэхніках, аднак пазней, знаходзячыся ў Мексіцы, развіў маляванне. Яго карціны часта драматычныя, з-за чаго прынята лічыць, што ён стварыў славацкую варыяцыю экспрэсіянізму на еўрапейскім узроўні. Артыстычныя, этнічныя і сацыяльныя аспекты аб’ядноўваюцца ў яго працы. Яго працы часта адлюстроўваюць пакуты і чалавечы боль. Ён таксама стварыў шэраг гравюр.

Узнагароды

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/275815 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Koloman Sokol
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. Koloman Sokol // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Koloman Sokol // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Томаша Гарыга Масарыка
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліптаўскі-Мікулашы
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША са Славакіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліптаўскім Мікулашы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Томаша Гарыга Масарыка 2 класа
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Тусане
Катэгорыя·Стагадовыя доўгажыхары
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі 14 студзеня
Катэгорыя·Постаці славацкай педагогікі
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Празе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Памерлі 12 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Арызоне
Катэгорыя·Графікі Славакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Славакіі
Катэгорыя·Постаці мексіканскай педагогікі
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэта Коменскага
Катэгорыя·Асобы