wd wp Пошук:

Сяргей Карніловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карніловіч. Сяргей Карніловіч (4 лістапада 1929, в. Таргуны, Докшыцкі раён — 29 кастрычніка 1993) — дзеяч беларускай эміграцыі.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 лістапада 1929 года ў в. Таргуны Докшыцкага раёна. У 1944 годзе вывезены на прымусовыя работы ў Германію. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы у Рэгенсбургу. У 1949 годзе эміграваў у Кліўленд (ЗША). Актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальна-рэлігійным жыцці, між іншым 18 гадоў быў старшынёй Беларуска-амерыканскага грамадскага цэнтру «Полацак».

Пахаваны на могілках Рыверсайд у Кліўлендзе, штат Агая[1][2].

Літаратура

  1. Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.
  2. Беларускія могілкі ў сьвеце
Тэмы гэтай старонкі (13):
Памерлі ў Кліўлендзе
Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы
Памерлі 29 кастрычніка
Нарадзіліся 4 лістапада
Нарадзіліся ў 1929 годзе
Пахаваныя ў Кліўлендзе
Беларусы ў Германіі
Беларусы ў ЗША
Асобы
Памерлі ў 1993 годзе
Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце (1921—1940)