wd wp Пошук:

Дабрыня

Дабрыня — ваявода Уладзіміра I Святаславіча, брат яго маці Малушы. Прататып быліннага героя Дабрыні Мікіціча.

Калі ў 970 годзе вялікі князь Святаслаў падзяліў Кіеўскую Русь паміж двума старэйшымі сынамі, наўгародскія паслы, па загадзе Дабрыні, выпыталі да сябе Уладзіміра, які і паехаў у Ноўгарад са сваім дзядзькам.

Адпраўляючыся ў 979 з Ноўгарада ў Кіеў з намерам вырваць уладу з рук старэйшага брата, Уладзімір кіраваўся Дабрынем, які жадаў адабраць у Яраполка і нявесту апошняга, Рагнеду, дачку полацкага валадара Рагвалода, каб выдаць яе за Уладзіміра. Адказ Рагнеды: «Не жадаю разуці рабычыча» — моцна абразіў Дабрыню, сястру якога назвалі рабыняй, і пасля перамогі, здабытай над Рагвалодам, ён, паводле летапісу, загадаў пляменніку «быць з ёй (Рагнедай) перад бацькам яе і маці».

Зрабіўшыся адзіным князем, Уладзімір даручыў кіраванне Ноўгарадам Дабрыню, які, па прыкладзе пляменніка, паставіў там, на беразе Волхава, балван Пяруна (праз чатыры гады пры хрышчэнні наўгародцаў сам жа скінуў яго ў рэчку). Адгэтуль, у 985, ён хадзіў разам з Уладзімірам вадой на багатую Волжскую Булгарыю. Мір з булгарамі заключаны быў па радзе Дабрыні, які казаў, што такі багаты народ, які носіць боты, не будзе плаціць даніну, і раіў пашукаць лепш лапцюжнікаў.

Што тычыцца ўдзелу Дабрыні ў хрышчэнні наўгародцаў у 989, то яго, здаецца, трэба прызнаць пэўным, але весткі аб тым летапісаў нявызначыныя і блытаныя, а падрабязнасці эпізоду, перададзеныя Тацішчавым са слоў так званага Якімаўскага летапісу, заснаваныя, як думаюць, на старадаўняй наўгародскай прымаўцы: «Пуцята хрысціў мячом, а Дабрыня агнём».

Праз некаторы час наўгародскім пасаднікам стаў сын Дабрыні — Канстанцін Дабрыніч.

Зноскі

  1. Добрыня Малкович // Русский биографический словарь — СПб.: 1905. — Т. 6. — С. 483–485.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Наўгародскія пасаднікі
Катэгорыя·Памерлі ў 1007 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці праваслаўя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Наўгародская Русь
Катэгорыя·Военачальнікі Старажытнай Русі
Катэгорыя·Гісторыя Вялікага Ноўгарада
Катэгорыя·Наўгародская зямля
Катэгорыя·Прататыпы літаратурных персанажаў