wd wp Пошук:

Клара Гітлер

Клара Гітлер (ням.: Klara Hitler, у дзявоцтве — Пёльцль (ням.: Pölzl); 12 жніўня 1860, Вайтра, Аўстрыйская імперыя — 21 снежня 1907, Лінц, Аўстра-Венгрыя) — жонка і стрыечная пляменніца Алаіса Гітлера, маці Адольфа Гітлера.

Біяграфія

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Бацька — Іаган Баптыст Пёльцль (ням.: Johann Baptist Pölzl), маці — Іагана Гютлер (ням.: Johanna Hüttler; 19 студзеня 1830 — 8 лютага 1906), дачка Іагана Непамука Гютлера[ru].

У Клары Пёльцль было пяць братоў і пяць сясцёр. Амаль усе браты і сёстры памерлі ў маленстве або вельмі маладымі, у жывых засталося толькі дзве сястры:

Пасля школы Клара ў трынаццаць гадоў уладкавалася да Алаіса Гітлера хатняй прыслужніцай. Яна даводзілася Алаісу стрыечнай пляменніцай[3], дачкой яго адзінакроўнай сястры. У 1880 годзе па патрабаванні другой жонкі Алаіса Францыскі была вымушана вярнуцца дадому да маці.

У 1885 годзе, пасля смерці другой жонкі Алаіса Гітлера, Клара і Алаіс пажаніліся. Дазвол на жаніцьбу быў атрыманы з Ватыкана, бо каталіцкае біскупства ў Лінцы не дало дазволу з-за блізкага сваяцтва. Алаіс быў на 23 гады старэйшы за Клару, а Клара да моманту жаніцьбы ўжо была цяжарная (яшчэ да смерці Францыскі яна зноў з’явілася ў доме Алоіса ў якасці хатняй прыслужніцы).

Адольф Гітлер нарадзіўся 20 красавіка 1889 года і быў вельмі падобны на маці. Вочы, форма броваў, рота і вушэй былі дакладна як у яе. Маці, якая нарадзіла яго ў 29 гадоў, дужа яго любіла. Перад гэтым яна страціла траіх дзяцей.

Пасля смерці 2 лютага 1900 года малодшага сына Эдмунда, Адольф застаўся адзіным сынам Клары Гітлер.

У 1903 годзе памёр галава сям’і, яго дачка Ангела выйшла замуж, у доме з маці засталіся толькі Адольф і яго сястра Паўла, а таксама Ёгана Пёльцль, сястра Клары.

18 студзеня 1907 года ёй зрабілі складаную аперацыю (рак малочнай залозы). У лістападзе 1907 года Адольф Гітлер вярнуўся ў Лінц да безнадзейна хворай маці. 21 снежня 1907 года Клара Гітлер памерла, 23 снежня Адольф пахаваў яе каля бацькі.

Ацэнкі

Эрых Фром лічыў яе жанчынай станоўчай, разважлівай, працавітай і адказнай.[4]

Адлюстраванне ў мастацтве

У фільме «Гітлер: Узыходжанне д’ябла[ru]» (2003) яе сыграла Стокард Чэнінг.

Зноскі

  1. 1 2 Klara Hitler // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.aljazeera.com/news/europe/2012/03/201233016921676181.html
  3. Vgl. Ian Kershaw: Hitler, 1889—1936, Stuttgart 1998, S. 37.
  4. Эрих Фромм, «Анатомия человеческой деструктивности», Глава 13.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1211 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адольф Гітлер
Катэгорыя·Пахаваныя ў Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжняй Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1907 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Лінцы
Катэгорыя·Памерлі 21 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1860 годзе