wd wp Пошук:

Рак малочнай залозы

Рак малочнай залозы — утварэнне ракавай пухліны ў тканках малочнай залозы.

Пры выяўленні пухліны выконваюць рэнтгеналягічнае абследаванне (мамаграфію). Для ўстанаўленьня дабра- або злаякаснасці пухліны робяць ультрагукавое даследаванне і праводзяць забор (біяпсію) яе кавалка іголкай для даследавання пад мікраскопам. Затым ажыццяўляюць хірургічнае выдаленне пашкоджанага пухлінай органа. Прынамсі выдаляюць частку малочнай залозы з пухлінай і лімфавузламі падпахавай вобласці з таго ж боку пры спадарожным правядзенні прамянёвай тэрапіі ў вобласці хірургічнага ўмяшання. Пры вялікім памеры пухліны выдаляюць малочную залозу, грудныя мускулы і ссудзіны. Пры меншым памеры выдаляюць малочную залозу з тлушчавай абаломінай і лімфавузламі падпахавай вобласці з таго ж боку[1].

Папярэджанне

Прадухіленню хваробы спрыяюць роды і грудное выкормліванне працягласьцю звыш году, бо падчас цяжарнасці і пасля родаў, пакуль доўжыцца грудное выкормліванне, зніжаецца актыўнасць плоцевага гармона эстрагена[1].

Чыннікі

Узнікненню хваробы спрыяе ранні пачатак і нерэгулярнасць плоцевага жыцця, аборт (асабліва ва ўзросце да 18 гадоў) і адсутнасць груднога кармлення. Адмоўнае ўздзеянне аказваюць стрэс, ультрафіялетавае выпраменьванне і траўма грудзі ў побыце, за стырном і пры занятках спортам[2]. Таксама нядужасці спрыяюць мастыт і атлусценне. Вядучую ж ролю ў развіцці хваробы адыгрывае лішак плоцевага гармону — эстрагену, да перанасычанасці якім прыводзіць у прыватнасці аборт[1]. Адпавядна шкодзіць працяглая адсутнасць родаў (да 30 гадоў) у дзетародным узросце і бяздзетнасць па дасягненні менапаўзы (каля 50 гадоў)[3].

Праявы

Хвароба можа выяўляцца праз крывацёк са смочкі і ўшчыльненне ў грудзях[3].

Беларусь

У 2012 годзе рак малочнай залозы быў найбольш распаўсюджаным відам раку сярод жанчынаў Беларусі. Пагатоў на рак малочнай залозы прыпала каля 18% смяротнасці ад злаякасных новаўтварэнняў у жанчынаў[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Святлана Барысенка. Што там за вузельчык // Звязда : газета. — 24 кастрычніка 2017. — № 204 (28568). — С. 11. — ISSN 1990-763x.
  2. 1 2 Святлана Барысенка. Даўно правяралі малочную залозу // Краіна здароўя. — 10 жніўня 2013. — № 7 (308). — С. 5.
  3. 1 2 Святлана Барысенка. Скрынінг раку // Звязда : газета. — 23 красавіка 2009. — № 76 (26434). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Анкалогія
Катэгорыя·Злаякасныя новаўтварэнні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта