wd wp Пошук:

Кевін Гроскройц

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Кевін Гроскройц (ням.: Kevin Großkreutz; нар. 19 ліпеня 1988, Дортмунд, ФРГ) — нямецкі футбаліст, паўабаронца клуба «Юрдынген 05» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі.

Кар’ера

Раннія гады

Кевін пачынаў займацца футболам у Дортмундзе. Пасля заняткаў у школах «Кемінггаўзен» і «Меркур 07». Гроскройца ўзялі ў асноўную футбольную акадэмію горада — «Барусія». У 14 гадоў Кевін перайшоў у школу клуба «Рот-Вайс» з горада Ален, якому хлопец вельмі спадабаўся. «Барусія» не стала ўпірацца.

«Рот-Вайс» Ален

У 2007 годзе Кевін быў упершыню заяўлены за прафесійную каманду «Рот-Вайс». Дэбютаваў за клуб 16 верасня 2006 года ў матчы восьмага тура супраць другой каманды брэменскага «Вердэра», які скончыўся перамогай аленцаў з лікам 2:0. На 78-й хвіліне Гроскройц замяніў Ларса Тобарга[3]. У першым жа сезоне Кевін здолеў замацавацца ў аснове каманды, згуляўшы 27 матчаў і забіўшы 5 мячоў.

«Барусія» Дортмунд

У 2009 годзе, пасля паспяховага для Кевіна сезону ў Другой Бундэслізе, у якім ён згуляў 33 матчы і забіў 6 мячоў і яшчэ шэсць разоў асістуючы партнёрам, яго набыла дортмундская «Барусія», якая захацела вярнуць перспектыўнага іграка ў родны горад. 8 жніўня 2009 года Гроскройц дэбютаваў у Бундэслізе ў матчы першага тура супраць «Кёльна», які скончыўся перамогай чорна-жоўтых з лікам 1:0[4]. У сваім першым сезоне Кевін здолеў упэўнена замацавацца ў асноўным складзе.

У першай палове 2015 года Кевін гуляў за «Барусію II», бо новы галоўны трэнер дортмундцаў Томас Тухель не бачыў яго ў складзе. Улетку 2015 года паўабаронца меў намер пакінуць клуб, прадметны інтарэс праяўляў турэцкі «Галатасарай».

«Галатасарай»

31 жніўня 2015 года Гроскройц падпісаў кантракт з «Галатасараем», які заплаціў за паўабаронцу 1,5 млн еўра[5]. Аднак, праз два дні ФІФА абвясціла гэты пераход несапраўдным, бо не ўсе дакументы былі аформлены да закрыцца трансфернага акна[6]. Як вынік, да студзеня 2016 года Кевін не мог прымаць удзел у афіцыйных матчах [7].

«Штутгарт»

6 студзеня 2016 года, так і не згуляўшы за «Галатасарай», Гроскройц вярнуўся ў Бундэслігу, падпісаўшы кантракт са «Штутгартам»[8]. Застаўся ў «Штутгарце» і пасля яго вулету ў Другую Бундэслігу па выніках сезону 2015/16. У сакавіку 2017 года кантракт Гроскройца са «Штутгартам» быў разарваны пасля ўдзелу іграка ў бойцы[9].

«Дармштат»

У красавіку 2017 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з клубам Бундэслігі «Дармштат 98» да лета 2019 года[10].

У ліпені 2018 года перайшоў у «Юрдынген 05».

Міжнародная кар’ера

13 мая 2010 года дэбютаваў за зборную Германіі ў таварыскім матчы з нацыянальнай камандай Мальты, які скончыўся перамогай бундэстым з лікам 3:0. Кевін на 57-й хвіліне замяніў Тоні Кроаса і вельмі актыўна правёў матч, заслужыўшы пахвалу з боку шматлікіх заўзятараў[11].

Дасягненні

Клубныя

«Барусія» Дортмунд:

Міжнародныя

Германія:

Зноскі

  1. Kevin Großkreutz // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. KEVIN GROSSKREUTZ // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Spielstatistik Rot Weiss Ahlen - SV Werder Bremen II 2:0 (1:0). fussballdaten.de
  4. Spielstatistik Borussia Dortmund - 1. FC Köln 1:0 (0:0). fussballdaten.de
  5. Кевин Гросскройц стал игроком “Галатасарая”. football.by
  6. Трансфер Кевина Гросскройца в “Галатасарай” признан недействительным. football.by
  7. Кевин Гросскройц: “К сожалению, до января я смогу показать себя лишь на тренировках “Галатасарая”. football.by
  8. Гросскройц вернулся в Бундеслигу. football.by
  9. «Штутгарт» решил расторгнуть контракт с Гросскройцем после драки на студенческой вечеринке. by.tribuna.com
  10. Гросскройц подписал контракт с «Дармштадтом». by.tribuna.com
  11. Spielstatistik Deutschland - Malta 3:0 (1:0). fussballdaten.de

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Рот-Вайс II Ален
Катэгорыя·Ігракі ФК Юрдынген 05
Катэгорыя·Ігракі ФК Барусія II Дортмунд
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Барусія Дортмунд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рот-Вайс Ален
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дортмундзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дармштат 98
Катэгорыя·Ігракі ФК Галатасарай
Катэгорыя·Ігракі ФК Штутгарт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта