wd wp Пошук:

Забельскі дамініканскі калегіум

Забельскі дамініканскі калегіум — адукацыйная ўстанова ў фальварку Забелы каля вёскі Валынцы пры дамініканскім кляштары Св. Юрыя, якая існавала ў 17161838 гадах. Заснаваная на сродкі памешчыка Георгія Шчыта.

Пры калегіуме дзейнічаў школьны тэатр, для якога пісалі п’есы выкладчыкі, у тым ліку Каятан Марашэўскі, аўтар славутай «Камедыі».

Гісторыя

Касцёл і кляштар дамініканцаў. Н. Орда, XIX ст.

У 1787 у фундуш калегіума ўваходзіла 5 фальваркаў (550 двароў, 2575 мужчынскіх душ, з даходам 2547 руб. штогод), акрамя таго, манахі атрымлівалі штогод яшчэ 30 руб. (працэнты з капітала) і 75 руб. (царкоўныя даходы)[1].

У 1803 быў пераўтвораны ў павятовае вучылішча ў складзе Віленскай навучальнай акругі, у 1811 — у гімназію. У 1821 ад забельскіх выкладчыкаў у Міністэрства народнай асветы Расіі паступіла прапанова стварыць на базе гімназіі акадэмію з трыма факультэтамі, але спроба аказалася беспаспяховай.

Калектыў выкладчыкаў быў нешматлікім. У 1802 годзе тут працавала толькі шэсць выкладчыкаў і восемдзесят навучэнцаў.

Пры калегіуме дзейнічаў першы ўва Усходняй Еўропе школьны тэатр. Выкладчыкі Міхал Цяцерскі (аўтар п’ес «Доктар па прымусу», «Сапар», «Фемістокл», «Камедыя», «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі штучкамі арлекіна» і лібрэта аперэты «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас»), Каятан Марашэўскі (аўтар п’ес «Камедыя» і «Свабода ў няволі»), Ігнацы Юрэвіч (аўтар п’ес «Крэз» і «Пышнагольскі») і іншыя былі аўтарамі сцэнічных дыялогаў і твораў розных літаратурных жанраў.

Вядомыя выхадцы

Зноскі

  1. Самусік, А. Забельскі дамініканскі калегіум / А. Самусік // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: У 2-х кн. Кн. 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1999. — 528 с.: іл. — С. 49. — ISBN 985-6351-06-5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Віленская навучальная акруга
Катэгорыя·Забельскі дамініканскі калегіум