wd wp Пошук:

Качкураўскі раён

Качку́раўскі раён (руск.: Кочкуровский район, эрз.: Кочкурбуе, макш.: Кочкуровань аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Качкурава.

Геаграфія

Качкураўскі раён мяжуе з Бальшаберазнікоўскім, Рузаеўскім, Інсарскім і Лямбірскім. Да таго ж на поўначы раён мяжуе са сталіцай рэспублікі горадам Саранскам, а таксама з Ульянаўскай і Пензенскай абласцямі, з усходу і поўдня адпаведна. Плошча раёна складае 816,46 км².

Гісторыя

Качкураўскі раён быў утвораны ў 1928 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Гэты раён мае найбольшы працэнт мардоўскага насельніцтва ў Мардовіі, у асноўным гэта эрзя.

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Раёны Мардовіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных