wd wp Пошук:

Макшанская мова

Макша́нская мова — фіна-ўгорская мова мардоўскай падгрупы фіна-волжскай групы фіна-ўгорскіх моў, на якой размаўляе фіна-ўгорскі народ макша.

Распаўсюджаная на захадзе рэспублікі Мардовія, у суседніх рэгіёнах (Ніжагародская, Ульянаўская, Пензенская, Разанская вобласці, рэспубліка Чувашыя), а таксама ў асобных раёнах Арэнбургскае і Тамбоўскае абласцей, рэспублік Татарстан і Башкартастан, Сібіры.

Колькасць носьбітаў

Колькасць носьбітаў макшанскай і эрзянскай мовы вылічыць і ўстанавіць дакладна вельмі цяжка з нагоды вузка распаўсюджанай этнічнай самасвядомасці сярод макшанаў і эрзянаў і традыцыйнасці ўжывання ў стаўленні адначасова да двух народаў разам этноніму «мардва». Часта макшане і эрзяне ўказваюць сваю нацыянальнасць як мардва, а сваю размоўную мову як мардоўскую (перапісы насельніцтва Расіі 2002 і 2010 гадоў).

У 2002 годзе пры перапісе насельніцтва Расіі прыкладна 610 000 чалавек[3] указалі сваё валоданне мардоўскай, макша-мардоўскай і эрзя-мардоўскай мовамі. Паводле перапісу насельніцтва Расіі 2010 года прыкладна 390 000 чалавек указалі валоданне мардоўскай мовай, з іх толькі 2025 чалавек указалі валоданне макшанскай[4].

Уключана ў Атлас знікаючых моў паводле версіі ЮНЕСКА[5].

Агульная характарыстыка

Пісьмовасць

Першыя запісы на мардоўскіх мовах адносяцца да канцу 17 ст., яны былі выкананы галандскім вандроўнікам Нікаляасам Вітсэнам. У сярэдзіне 19 ст. у выдадзеных макшанскіх і эрзянскай граматыках ужываўся лацінскі алфавіт, які засноўваўся на фанетычным прынцыпе.

У 1930-х гадах на хвалі ўсесавецкай латынізацыі быў уведзены агульны лацінскі алфавіт для макшанскай і эрзянскай моў, які пазней быў заменены на кірылічны.

Сучасны макшанскі алфавіт зацверджаны ў 1927 годзе, ён поўнасцю аналагічны эрзянскаму. Раней у часы Расійскай імперыі, а таксама пры рэформах графікі пры СССР у алфавіт дадаваліся дадатковыя літары, якія пазней былі скасаваны.

Сучасны макшанскі алфавіт

А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж
З з И и і й К к Л л М м Н н О о
П п Р р С с Т т Ва ў Ф ф Х х Ц ц
Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь Э э Ю ю
Я я

Дыялекты

Макшанская мова падзяляецца на 5 дыялектаў: заходні, паўднёва-ўсходні, пераходны дыялект паміж заходнім і паўднёва-ўсходнім, цэнтральны дыялект і змяшаныя гаворкі.

Грамадскае жыццё

Макшанская мова з’яўляецца дзяржаўнай мовай рэспублікі Мардовія нароўні з эрзянскай і рускай мовамі. Макшанская мова мова выкладаецца ў некаторых школах Мардовіі як навучальны прадмет з першага да адзінаццатага класа, таксама вядзецца навучальны працэс на мове ў некаторых школах з 1 па 4 класы.

На макшанскай мове выдаецца газета «Мокшень правда», а таксама часопісы «Мокша» і «Якстерь тяштеня».

Спасылкі

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

макшанскай

Зноскі

  1. Перапіс-2010: Насельніцтва Расійскай Федэрацыі па ўладанні мовамі
  2. UNESCO Atlas of the World’s Languages in Danger
  3. Распространенность владения языками (кроме русского). Перапіс насельніцтва Расіі, 2002 г. Архівавана 14 красавіка 2012. (руск.)
  4. Перапіс насельніцтва Расіі 2010 г. Архівавана 4 сакавіка 2012.
  5. UNESCO Atlas of the World’s Languages in Danger Архівавана 27 чэрвеня 2012. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Расіі
Катэгорыя·Макшанская мова
Катэгорыя·Мардоўскія мовы
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта