wd wp Пошук:

Бальшаберазнікоўскі раён

Бальшаберазніко́ўскі раён (руск.: Большеберезниковский район, эрз.: Покш Килейбуе, макш.: Оцю Келунонь аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Бальшыя Бярэзнікі.

Геаграфія

Бальшаберазнікоўскі раён мяжуе з Чамзінскім, Дубёнскім, Качкураўскім і Лямбірскім раёнамі, а таксама з Ульянаўскай вобласцю на поўдні. Плошча раёна складае 957,31 км². Доля сельскагаспадарчых угоддзяў у агульнай плошчы складае больш за 60 %.

Гісторыя

Бальшаберазнікоўскі раён быў утвораны 26 студзеня 1935 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК у складзе Мардоўскай АССР.

Дэмаграфія

Эрзя складаюць 56,84 % агульнага насельніцтва раёна, другой нацыянальнай групай з’яўляюцца рускія, якія складаюць 42,32 %.

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  3. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst89/DBInet.cgi?pl=8006001

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Раёны Мардовіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных