wd wp Пошук:

Кацярына Мікалаеўна Кобра

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кобра (значэнні).

Магіла Кацярыны Кобры-Страмінскай і яе дачкі Нікі Страмінскай на праваслаўнай частцы могілак «Долы» у Лодзі, 21 мая 2007 года

Кацярына Кобра (Кацярына Мікалаеўна Кобра; польск.: Katarzyna Kobro; руск.: Екатерина Николаевна Кобро; 26 студзеня 1898, Масква — 21 лютага 1951, Лодзь) — польская авангардная скульптарка, прадстаўнік авангарднага мастацтва, жонка Уладзіслава Страмінскага. Звязаная з Вілейкай.

Біяграфія

Нарадзілася ў Маскве. Матка Яўгенія Разанава, бацька Мікалай фон Кобра. Яе адзінай дачкой была Ніка Страмінская (пам. у 2001), доктар-псіхіятр і пісьменніца, прапагандыст мастацтва сваіх бацькоў. Была ў ліку сузаснавальнікаў групы мастакоў «Blok», «Praesens» і «a.r.». «a.r.» («awangarda rheczywista» або «сапраўдны авангард») 1929. Апошняе скарачэнне перадаецца часам як «artyści rewolucyjni» ці «рэвалюцыйныя мастакі». Дачка Кобры і Страмінскага Ніка Страмінская сцвярджае аб памылковасці такой расшыфроўкі[6]. «Artyści rewolucyjni» — рэвалюцыйныя артысты.

Перавярнула ўспрыманне скульптуры. Адмовілася ад успрыняцца скульптуры як цвёрдага рэчава, каменя. Пад уплывам канструктывізму адрынула індывідуалізм, суб’ектывізм і імпрэсіянізм у мастацтве, сцвярджала, што іх месца займае аб’ектывізм формы. Галоўным пунктам канцэпцыі Кобры ёсць паняцце бясконцасці прасторы. Адначасова з гэтым вынікае адмаўленне ад кампазіцыйнага цэнтру, нібыта кожны пункт скульптуры аднолькава важны.

Ад верасня 1939 года да мая 1940 года, хаваючыся ад вайны, жыла разам з сям’ёй у Вілейцы.

У 2009 «Тэатр Тэлевізіі» (Польшча) паставіў п’есу «Сляды выяў», у якой паказанае прыватнае жыццё Кацярыны Кобры і Уладзіслава Страмінскага[7].

Памяць

Пахаваная ў Лодзі ў праваслаўнай частцы могілак «Долы». Большасць яе прац знаходзіцца ў Музеі мастацтва ў Лодзі. Ад 2001 у Польшчы існуе мастацкая прэмія імя Кацярыны Кобры.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118986767 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118986767 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Katarzyna Kobro
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118986767 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Strzemińska N. Miłość, sztuka i nienawiść. О Katarzynie Kobro i Władysławie Strzemińskim. Res Publica, Warszawa, (1986) (польск.)  ISBN 83-7046-017-8
  7. filmpolski.pl: POWIDOKI

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рызе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Лодзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 21 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства