wd wp Пошук:

Ніка Страмінская

Магіла Нікі Страмінскай і яе маці Кацярыны Кобры-Страмінскай на праваслаўнай частцы могілак «Долы» ў Лодзі, 21 мая 2007 года

Ніка Якабіна Страмінская (польск.: Jakobina (Nika) Strzemińska; 6 лістапада 1936, Лодзь — 13 кастрычніка 2001, Варшава) — польскі доктар-псіхіятр, пісьменніца, прапагандыст мастацтва сваіх бацькоў, стваральнікаў сусветнага мадэрнізму: скульптара Кацярыны Кобры і жывапісца Уладзіслава Страмінскага.

Звязаная з Вілейкай. Ад верасня 1939 года да мая 1940 года, хаваючыся ад вайны, жыла разам з бацькамі ў гэтым горадзе.

У 1955—1960 гадах вучылася ў Акадэміі медыцыны ў Лодзі. У 1961 годзе атрымала дыплом доктара. У 1961-1965 вучылася ў Лодзьскім універсітэце (1965 — дыплом антраполага). Працавала ў Інстытуце псіхіятрыі і неўралогіі ў Варшаве, дзе ў 1971 годзе атрымала спецыялізацыю ў галіне псіхіятрыі, а ў 1974 годзе ступень доктара (доктарская дысертацыя «Сузалежнасць некаторых антрапаметрычных характарыстык з працяканнем шызафрэніі»).

Першая ў гісторыі Польшчы жанчына — карабельны доктар, плавала на польскіх гандлёвых суднах на працягу 17 гадоў. Працавала ў бальніцы. Супрацоўнічала з Польскім фондам Альцгеймера.

Аўтар прац у галіне антрапалогіі і псіхіятрыі, марскіх апавяданняў і серыі рэпартажаў, кніг, прысвечаных бацькам: Sztuka, miłość i nienawiść. O Katarzynie Kobro i Władysławie Strzemińskim («Мастацтва, каханне і нянавісць. Пра Кацярыну Кобра і Уладзіслава Страмінскага», 198), Katarzyna Kobro («Кацярына Кобра», 2004, пашыраная версія кнігі, выдадзенай па-італьянску у Мілане ў верасні 1998 года). Аўтар сцэнарыяў фільмаў: Pośmiertny tryumf Władysława Strzemińskiego («Пасмяротны трыумф Уладзіслава Страмінскага», 1993) і Katarzyna Kobro rzeźbiarka («Кацярына Кобра — скульптар», 1998).

Ініцыятар разам з Георгам Кобрам заснаванай у Лодзі з 2001 года Прэміі імя Кацярыны Кобры.

Гераіня вядомай у Польшчы радыёперадачы Штрыхі да партрэта (2001, II праграма Польскага радыё).

Пахавана ў Лодзі ў праваслаўнай частцы могілак «Долы».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменніцы Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лістапада
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 13 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Лодзінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лодзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Антраполагі Польшчы