Гербоўнік, Гэрбар (польск.: Herbarz, руск.: Гербовник) — кніга, якая змяшчае ў сабе апісанне і выяву гербаў (дваранскіх родаў, бюргерскі родаў і асобных асоб, дзяржаў, гарадоў, мясцовасцяў, арганізацый і т.п.). Вывучае гербоўнік (гербы) прыкладная гістарычная навука геральдыка.
Гербоўнікі існавалі ўжо ў XIII ст. як турнірнай спіс і прыпадковай збор гербаў. З развіццём інстытута герольдаў пачынаецца складанне Гербоўніка пры дварах манархаў. У XV ст. ў заходнееўрапейскіх Гербоўніках з’яўляюцца гербы рыцарства Вялікага Княства Літоўскага — «Armorial Lyncenich» (Брусельскі), «Codex Bergshammar» (Стакгольмскі), «Armorial de la Toison d’Or» (Парыжскі) і інш.. Некалькі гербаў літоўскіх і рускіх князёў змяшчае хроніка Канстанцкага сабору Ульрыка Рыхенталя. Старэйшым польскім Гербоўнікам з XV ст. яўляецца «Insignorum clenodiorum Regis et Regni Poloniae descriptor» (Jan Dlugosz).
Цікавымі для беларускай гісторыі яўляюцца
Гербоўнік Бартоша Папроцкага
Гербоўнік Адама Бонецкага
Гербоўнік Каспара Несецкага
Гербоўнік Северіна Урускага
Гербоўнік Тэадора Жыхлінскага
Гербоўнік дваранскіх родаў Царства Польскага
У Расійскай імперыі актуальнымі былі выдання Дваранскай радаводнай кнігі; Агульны гербоўнік дваранскіх родаў Расійскай імперыі быў заснаваны ўказам імператара Паўла I ад 20 студзеня 1797 г.. У 1992 г. было выпушчана рэпрынтнае выданне.
Гербы беларускай шляхты складаюцца у «Herbarz rycerstwa W. X. Litewskiego» В.Віюка-Каяловіча. Аднак, там невялікая частка гербаў шляхты Вялікага Княства Літоўскага. Ніводзін Гербоўнік не яўляецца поўным зборам гербаў шляхты сваёй краіны. У Францыі была спроба складання поўнага Гербоўніка, таксама было спроба складання усіх гербаў у «Armorial General». Зараз толькі Іспанская Герольдыя займаецца рэгістрацыяй гербаў шляхціцаў усіх сучасных краін.