wd wp Пошук:

Карсан Мак-Калерс

Карсан Мак-Ка́лерс (англ.: Carson McCullers; 19 лютага 1917, Калумбус, штат Джорджыя, ЗША — 29 верасня 1967, Ньяк, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская пісьменніца.

Біяграфія

Яе сапраўднае імя — Лула Карсан Сміт. Яна нарадзілася ў Калумбусе, штат Джорджыя, у 1917 годзе. Яе маці была ўнучкай уладальніка плантацыі і героя вайны з боку Канфедэрацыі. Яе бацька быў гадзіншчыкам і ювелірам французскага паходжання. З дзесяцігадовага ўзросту, Лула брала ўрокі ігры на фартэпіяна. Калі ёй было пятнаццаць гадоў, яе бацька даў ёй друкарскую машынку, каб складаць апавяданні.

Сміт скончыла школу Columbus High. У верасні 1934 года ва ўзросце 17 гадоў, яна пакінула дом на параходзе з Саваны, штат Джорджыя, каб вучыцца ігры на фартэпіяна ў Джульярдской школе музыкі ў Нью-Ёрку. Пасля страты кашалька з грашыма, адведзеных для навучання, яна ніколі не наведвала школу. Мак-Калерс працавала і вывучала творчасць у Тэхасе з пісьменніцай Дораці Скарбора на вячэрніх занятках у Калумбійскім універсітэце і з Сільвіяй Чэтфільд Бэйтс у Вашынгтон-сквер каледжы Нью-Ёркскага ўніверсітэта. У 1936 годзе яна апублікавала сваю першую працу «Wunderkind».[4]

У 1937 годзе выйшла замуж за Рыўза Мак-Калерса. У 1940 годзе, будучы дваццацітрохгадовай, апублікавала першы раман «Сэрца — адзінокі паляўнічы» (загаловак — цытата з верша шатландскага паэта XIX ст. Уільяма Шарпа «Адзінокі паляўнічы»), тады ж раз’ехалася, а ў 1941 годзе развялася з мужам. Перабралася ў Нью-Ёрк, дзе жыла ў асяроддзі літаратурнай і мастацкай багемы, пасябравала з У. Х. Одэнам, Б.Брытэнам, С.Далі, П. Боўлзам, пазней — з Т.Капотэ, Т.Уільямсам. У 1944 годзе ад інфаркту памёр бацька Мак-Калерс. У 1945 годзе яна ўступіла з ранейшым мужам у новы шлюб і адправілася ў падарожжа па Еўропе. У 1947 годзе пісьменніца спрабавала пакончыць з сабой, лячылася ў нью-ёркскай клініцы, была часткова паралізаваная. У 1952—1953 зноў жыла з мужам у ЕўропеФранцыі), пасля яго самагубства — ён спрабаваў пераканаць яе разам сысці з жыцця — вярнулася ў ЗША. У 1955 годзе страціла маці. У 1958 годзе правалілася п’еса Мак-Калерс. Яна запала ў дэпрэсію, моцна піла, перанесла некалькі цяжкіх аперацый, перажыла некалькі інсультаў (пісьменніца з юнацтва пакутавала рэўмакардзітам і прылівамі крыві да галавы). З 1962 года перасоўвалася ў крэсле-каталцы. Памерла ад кровазліцця ў мозг пасля паўтарамесячнай комы.

Творчасць

Першы раман «Сэрца — адзінокі паляўнічы» быў напісаны ў 1940 годзе. У рамане «Госць на вяселлі»(1946), аповесцях «Адлюстраванні ў залатым воку» (1941), «Балада пра сумнае кафэ» (1951), «Гадзіннік без стрэлак» (1961) Мак-Калерс падымае тэму адзіноты асобы ў бездухоўным грамадстве, таксама сацыяльныя і антырасісцкія матывы.

Аўтар эсэ, апавяданняў, п’ес.

Крытыка

Хоць творчасць Мак-Калерс часта апісваецца як «паўднёвая готыка», яна стварыла свае вядомыя работы пасля таго, як пакінула поўдзень. Яе эксцэнтрычныя персанажы пакутуюць ад адзіноты, якая інтэрпрэтуецца з глыбокім спачуваннем. У гутарцы з ірландскім крытыкам і пісьменнікам Тэрэнсам дэ Вер Уайтам яна сказала: «Пісаць, для мяне, гэта пошук Бога». Іншыя крытыкі па-рознаму выяўлялі трагікамічныя ці палітычныя элементы ў яе творчасці.

Творы

Раманы

Іншыя творы

Прызнанне

Двойчы лаўрэат Фонду Гугенхайма (1942 і 1946), лаўрэат прэміі Генры Беламана за выдатны ўклад у літаратуру (1966). Ва ўніверсітэце Каламбуса адкрыты Цэнтр для пісьменнікаў і музыкантаў імя Карсан Мак-Калерс. Творы Мак-Калерс перакладзены на многія мовы свету і шмат разоў экранізаваны.

Беларускія пераклады

На беларускую мову зборнік аповесцей «Балада пра сумнае кафэ» (Мн., 1988) пераклаў У. Шчасны.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Carson McCullers // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 https://www.anb.org/view/10.1093/anb/9780198606697.001.0001/anb-9780198606697-e-1601094
  4. Virginia Spencer Carr, The Lonely Hunter p.62

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Выпускнікі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Калумбусе (Джорджыя)
Нарадзіліся ў 1917 годзе
Памерлі ў Ньяку
Нарадзіліся 19 лютага
Нарадзіліся ў Джорджыі
Асобы
Памерлі 29 верасня
Памерлі ў 1967 годзе
Пісьменнікі паводле алфавіта