wd wp Пошук:

Тэнесі Уільямс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уільямс.

Тэнесі УІ́ЛЬЯМС (англ.: Tennessee Williams, сапр. Томас Ланір Уільямс (Thomas Lanier Williams); 26.3.1914, г. Калумбус, штат Місісіпі, ЗША — 25.2.1983) — амерыканскі пісьменнік, драматург.

Вучыўся ва ўніверсітэтах Місуры, Сент-Луіса, Аявы (1929-38).

У раманах «Рымская вясна місіс Стоўн» (1950), «Мойсі і свет розуму» (1976), сацыяльна-псіхалагічных п’есах «Шкляны звярынец» (1945), “Трамвай «Жаданне» (1947, экранізавана ў 1951), «Татуіраваная ружа» (1951), «Кошка на распаленым даху» (1955), «Арфей спускаецца ў пекла» (паст. 1957), «Ноч ігуаны» (1961), «Папярэджанні малым караблям» (1973), «Стары квартал» (1977), «Цудоўная нядзеля дkя пікніка» (1980) і інш. праблемы існавання асобы ў жорсткім свеце, адзіноты сярод людзей, сутыкнення дабра і прыгажосці з прагматызмам і чэрствасцю. Аўтар зборнікаў навел «Аднарукі і іншыя апавяданні» (1948), «Карамель» (1954), «Вандроўкі рыцара» (1967), «Восем прыстойных жанчын у стане апантанасці» (1974), зборнікаў вершаў «У зіме гарадоў» (1956), «Андраген, любоў мая» (1977), кнігі «Мемуары» (1975), шэрагу аповесцей. Паэтыка яго твораў складаная, насычана сімваламі і алегорыямі, антычнымі і біблейскімі алюзіямі, сумяшчае ў сабе тэндэнцыі экзістэнцыялізму, экспрэсіянізму, натуралізму, імпрэсіянізму з элементамі антыдрамы і «тэатра жорсткасці».

Распрацаваў канцэпцыю «пластычнага тэатра», паводле якой на сцэне важнае значэнне надаецца мастацкаму і музычнаму афармленню, сцэнаграфіі, эфектам святла.

Асобныя творы перакладзены на беларускую мову, на Беларусі яго п’есы ставіліся ў тэатрах.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118633333 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118633333 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. http://www.poemhunter.com/quotations/famous.asp?people=tennessee%20williams
  6. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  7. 1 2 (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Катэгорыя·Мемуарысты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 сакавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Катэгорыя·Выпускнікі Акцёрскай студыі
Катэгорыя·Аўтары літаратуры ЛГБТ
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ахвяры няшчаснага выпадку
Катэгорыя·Памерлі 25 лютага
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Драматургі XX стагоддзя
Катэгорыя·Драматургі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Місісіпі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Сент-Луісе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных